889

8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Віншуем калег!

08.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў быў заснаваны ў 1958 годзе ў Бухарэсце падчас кангрэсу міжнароднай арганізацыі журналістаў.

Паводле задумы дэпутатаў кангрэса, у гэты дзень журналісты ўсіх краін і выданняў павінны дэманстраваць свету сваю згуртаванасць, асабліва ў справе абароны правоў. Дата 8 верасня была абраная ў памяць вядомага чэшскага журналіста Юліуса Фучыка, які загінуў у гады Другой сусветнай вайны.

8 верасня 1943 г. у Германіі гітлераўцы пакаралі смерцю чэшскага журналіста Юліуса Фучыка. Ён быў адным з лідараў антыфашысцкага руху Чэхаславакіі. Кнігу "Рэпартаж з пятлёй на шыі", напісаную Фучыкам у турме, з часам перавялі на 70 моў. Напрыканцы ХХ стагоддзя на чарговай канферэнцыі ААН 8 верасня назвалі Міжнародным днём салідарнасці журналістаў. Такім чынам, гэты дзень з'яўляецца не проста чарговым прафесійным святам, але і днём, калі ўсе журналісты могуць адчуць сваё яднанне, салідарнасць.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе ўсіх сваіх калег з прафесійным святам!

Салідарнасць — гэта дзейная неабыякавасць, гатоўнасць падтрымаць і прыйсці на дапамогу. Часта — адзіны спосаб адстаяць свае інтарэсы.

Будзьма неабыякавымі. Будзьма салідарнымі!

Абвешчаны шорт-ліст “Вольнага слова”. Узнагароджанне — 12 верасня, запрашаем калег!