222 0

71-гадовы студэнт скончыў Інстытут журналістыкі БДУ (фотафакт)

12.03.2018 Крыніца: "Еўрарадыё"

71-гадовы студэнт скончыў Інстытут журналістыкі БДУ.

Фота: minsknews.by

Да выхаду на пенсію Сямён Елізараў працаваў будаўніком, а літаратурныя творы доўгі час пісаў “у стол”. Два гады таму ён паступіў на факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі на спецыяльнасць “Літаратурна-мастацкая творчасць”. Вучыўся Елізараў на выдатна, дыпломны праект абараніў на 9 балаў. Цяпер ён рыхтуе сваю першую публікацыю, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Каментары