229

36-гадовага жыхара Наваградка будуць судзіць за абразу Лукашэнкі ў Telegram-чаце

15.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Як паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры, у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні 36-гадовага жыхара Наваградка Ж. Мужчыну вінавацяць у тым, што ў адным з чатаў Telegram-канала ён размясціў непрыстойнае паведамленні, якое змяшчала заклікі да агрэсіўных дзеянняў у дачыненні міліцыянтаў.

У перапісцы з іншымі карыстальнікамі Telegram-чата мужчына 27 верасня напісаў нецэнзурны каментар, які «прыніжае гонар і годнасць» Лукашэнкі.

У выніку супраць жыхара Наваградку распачалі адразу дзве крымінальныя справы: паводле арт.130 («распальванне варожасці») і арт. 368 («абраза прэзідэнта») КК.

У пракуратуры дадаюць, што некалькі месяцаў таму мужчына быў асуджаны судом Лідскага раёна «за пагрозу забойствам».

Абраную меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пракурор пры накіраванні справы ў суд пакінуў без зменаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!