908

30 базавымі штрафу ў сукупнасці пакаралі гомельскага журналіста

06.05.2017 Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя, Гомель Сюжэт: 22.9 КаАП

30 базавымі штрафу ў сукупнасці пакаралі гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля палічыў журналіста вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі.

Сам Кастусь Жукоўскі лічыць такія працэсы над ім помстай за прафесійную дзейнасць.

— Мне далі 30 базавых за 4 пратаколы. Гэта ўпершыню такі вырак. Звычайна давалі за кожны пратакол па 40-50 базавых. Я гэта звязваю з тым, што ідуць нейкія перамовы наверсе, таму яны ўжо не так моцна шэльмуюць і далі за 4 пратаколы трыццаць.

Кастусь Жукоўскі з’яўляецца адным з рэкардсменаў у асяроддзі журналістаў-фрылансераў па колькасці штрафаў за прафесійную дзейнасць. За 2017 год яго судзілі двойчы, агульная сума штрафаў — 70 базавых велічыняў.