2346

3 траўня — Сусветны дзень свабоды прэсы. Са святам, калегі!

03.05.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння — Сусветны дзень свабоды прэсы.

Беларускія журналісты зведваюць пераслед уладаў: адміністрацыйныя і крымінальныя справы, штрафы, папярэджанні і затрыманні.

Але мы спадзяемся, што ніякі пераслед не прымусіць нас адмовіцца ад  прафесійнай журналісцкай працы.

Сёння мы адзначаем гэтае свята разам з журналістамі ўсяго свету. Гэты дзень дае нам магчымасць адчуць сябе часткай міжнароднай журналісцкай супольнасці.

Трымаемся праўды!

Беларуская асацыяцыя журналістаў зычыць вам здароўя, натхнення і падтрымкі. А ўмовы працы, абставіны хай спрыяюць вашаму развіццю, творчасці, кар'ернаму росту!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!