1429

28 лістапада ў Мінску адбудзецца вечар памяці Паўла Шарамета

11.10.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

28 лістапада, у Дзень нараджэння журналіста, ГА “БАЖ” правядзе ў Мінску вечар памяці Паўла Шарамета.

28 лістапада ў Мінску адбудзецца вечар памяці Паўла Шарамета

Удзел у мерапрыемстве, што пройдзе ў сталічнай галерэі “Ў”, возьмуць родныя і калегі журналіста. Гасцям плануецца паказаць урыўкі з відэаінтэрв’ю і фільмаў Паўла, архіўныя фотаздымкі, калегі падзеляцца сваімі ўспамінамі.

Таксама ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звернецца да калег Паўла ў Кіеве і Маскве з просьбай запісаць відэазвароты да ўдзельнікаў вечарыны. Мяркуецца, што перад прысутнымі выступяць беларускія музыкі.

Павел Шарамет загінуў у Кіеве 20 ліпеня 2016 года ў выніку замаху на яго жыццё. Следства адпрацоўвала чатыры версіі забойства: асабістыя непрыязныя адносіны з загінулым; прафесійная дзейнасць; дэстабілізацыя становішча ў Кіеве; памылка (машына, у якой быў узарваны Шарамет, належала ўладальніцы газеты "Украинская правда" Алёне Прытуле).

Павел Шарамет пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!