323

23 студзеня ў Мінску затрымалі аператара канала "Белсат"

24.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску 23 студзеня быў затрыманы Аляксандр Мікрукоў, які супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат".

Акалічнасці затрымання Мікрукова невядомыя, яго адвезлі ў Ленінскі РУУС, а затым перавялі ў ізалятар на Акрэсціна.

Таксама вядома пра затрыманне студэнтаў 2-га курса журфака БДУ Івана Аксінушкіна і Антона Шэверынава. 

Паводле інфармацыі правабаронцаў, 23  студзеня было затрымана не менш за 131 чалавека.

Грамадзяне выступаюць супраць фальсіфікацыі вынікаў жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў, гвалту, пераследу іншадумцаў і за вызваленне палітвязняў, у тым ліку блогера Ігара Лосіка, які галадае 41 дзень.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!