252

22 снежня пачнецца суд над журналістам і рэстаратарам Іванам Мураўёвым

20.12.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Судзіць яго будуць у Мінгарсудзе. Справу прызначана разглядаць суддзя Алена Шылько, піша "Вясна".

Іван Мураўёў – журналіст, аператар і фатограф. Упершыню яго затрымалі ў жніўні 2020 года. Тады яго выцягнулі з машыны, калі Іван разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала «Звезда».

1 верасня гэтага года супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у "Кальянную №1", кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца. Цяпер яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Івану пагражае да 6 гадоў калоніі.

На дадзены момант Іван Мураўёў знаходзіцца ў СІЗА №1 г. Мінска. Праваабаронцы прызналі журналіста палітзняволеным.

Чытайце яшчэ:

Спынены крымінальны пераслед журналіста Алеся Дашчынскага

Лукашэнкаўцы ўзяліся за тых, хто дасылаў паведамленні ў Nexta — імаверна, Пратасевіч ніколі не чысціў чаты

У Слоніме «за рэпост» затрымалі вядомага журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!