НЕ - ВАЙНЕ!
269

21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Спіс усіх акцый і магчымых дзеянняў

19.05.2022 Крыніца: spring96.org

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення. 

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1202 палітычныя зняволеныя. За кратамі знаходзяцца амаль усе прадстаўнікі беларускага грамадства: праваабаронцы, журналісты, актывісты, палітыкі, студэнты, завадчане, былыя чыноўнікі і сілавікі, настаўнікі, культурныя дзеячы, лекары, будаўнікі, навукоўцы і іншыя. За ўдзел у акцыях пратэсту ў калоніі адпраўляюць шматдзетных маці, непаўнагадовых, пенсіянераў і людзей з захворваннямі. Палітвязняў у месцах зняволення ўтрымліваюць у бесчалавечых умовах, збіваюць, катуюць і не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. 

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Што можна зрабіць да Дня палітвязня?

Праваабаронцы заклікаюць далучыцца да акцый салідарнасці па падтрымцы палітвязняў у Беларусі:

1. Арганізуй ці далучыся да акцыі салідарнасці ў тваім горадзе 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў і ў памяць пра Вітольда Ашурка:

- Вільня21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);

- Вільня22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам ў Вільне "Разам" ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);

- Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, у порце;

- Тэль-Авів, Ізраіль: 20 траўня, 10:00акцыя памяці Вітольда Ашурака са знічкамі каля амбасады (Reines st. 3, каля плошчы Дзізінга);

- Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6); 

На будынку Беларускага Моладзева Хаба (plac Konstytucji 6) дзве ночы —20-21 і 21-22 траўня — праз праектар будуць паказаныя фатаграфіі палітвязняў Беларусі;

- Беласток, 21 траўня, 15:30, Беларусы Беластока запрашаюць прыняць удзел у вечарыне яго памяці. Таксама беларуская дыяспара прапануе ў гэты дзень напісаць лісты тым беларусам, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах. Рэдакцыя «Беларускага Радыё Рацыя» (вуліца Ciepla, 1).

22 траўня ў 11.30 у касцёле с. Аляксандра адбудзецца імша па Вітольду Ашурку, адтуль у 13.00 шэсцем усе ахвочыя пойдуць да помніка Каперніку, дзе ў 14.00 адбудзецца акцыя. 

- Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці каля помніка Адаму Міцкевічу.

- Прага, Чэхія: 21 траўня, 12:00, Malostranské náměstí.

 

2. прычапі да адзення “жоўтую бірку экстрэміста” ў знак салідарнасці з палітвязнямі (прамавугольнік жоўтага колеру памерам 4 на 10 см);

3. распавядзі ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў з хэштэгам #МойСябраПалітвязень;

4. напішы адкрыты ліст-пост палітзняволенаму з хэштэгам #свабодупалітвязням;

5. запалі ўвечары 21 траўня ў сябе дома ці ў іншым месцы свечку памяці палітзняволенаму Вітольду Ашурку;

6. далучайся да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў framedinbelarus.net;

7. дашлі палітвязню ліст салідарнасці (гэта можна зрабіць анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці, а абраць палітвязня можна з дапамогай рандамайзера

8. падтрымай палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай;

9. прыдумай і рэалізуй іншае дзеянне з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных (можаш прапанаваць сваю ідэю нам у тэлеграме @Spring96info).

Дзяліся акцыямі салідарнасці ў сацсетках з хэштэгамі #свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners 

Свабоду палітвязням! 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!