482

20 ліпеня калегі наведаюць магілу Паўла Шарамета

20.07.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У гадавіну забойства Паўла Шарамета сваякі і калегі збіраюцца наведаць магілу журналіста на Паўночных могілках пад Мінскам а 12-й гадзіне.

Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” плануюць аддаць даніну памяці Паўлу Шарамету, згадаць яго і наведаць магілу.

Магіла Паўла Шарамета на Google maps. Просім тых, хто хоча наведаць могілкі і каму неабходны транспарт, паведаміць пра гэта па тэлефоне 8029 138-57-96.

 

Павел Шарамет, які з 2011 года жыў і працаваў ва Украіне, загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку падрыву машыны. Выбух здарыўся ў 7.45 на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка.

Нацыянальная паліцыя Украіны распачала крымінальную справу на падставе артыкула "Наўмыснае забойства".

12 снежня 2019 года украінскія праваахоўнікі паведамілі, што затрымалі траіх падазраваных у забойстве: урача і валанцёра Юлію Кузьменка, музыкант Андрэя Антоненку, ваенную медсестру Яну Дугар. Па версіі следства, Дугар сфатаграфавала камеры перад забойствам, Кузьменка закладала выбухоўку пад машынаю разам з Антоненкам, які таксама фігуруе як арганізатар.

Суд арыштаваў Кузьменка і Антоненку. Дугар адправілі спачатку пад кругласутачны, а затым пад начны хатні арышт.

Паліцыя называла матывам забойства дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне, аднак афіцыйна ў матэрыялах справы гаворыцца, што фігуранты захапіліся "ультранацыяналістычна ідэямі, культывуючы велічнасць арыйскай расы", спрабавалі забойствам прыцягнуць увагу да сваіх поглядаў.

Прэс-сакратар МУС у асабістай перапісцы, апублікаванай у інтэрнэце, намякнуў, што да забойства Шарамета можа быць датычна СБУ.

Усе затрыманыя адмаўляюць сваю датычнасць да злачынства. Абарона Антоненкі сцвярджае, што ён вышэйшы за забойцу (паводле відэаз камер назірання). Адвакаты Дугар настойваюць, што ў яе ёсць алібі, пацверджанае дакументамі і сведкамі, а экспертыза, на якой грунтуецца падазрэнне, няпоўная і неаб'ектыўная. Кузьменка таксама раскрытыкавала экспертызу.

Па словах абароны, у момант забойства Шарамета Дугар не была знаёмая з іншымі падазраванымі, а Кузьменка і Антоненка у той час кантактавалі ўсяго некалькі разоў.

Задержаны подозреваемые в убийстве Павла Шеремета: в том числе рок-музыкант и женщина-врач. Запись брифинга министра Авакова

«Родиться в этой семье — бесконечное везение» Интервью детей Павла Шеремета — Елизаветы и Николая

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!