28 ліпеня з'явілася інфармацыя пра затрыманне непаўналетняга журналіста. Але ў свежых нумарах "Прессбола", як заўважылі чытачы @pozirkonline, пачалі з'яўляцца тэксты за прозвішчам Качыны.
Як піша @pozirkonline, тое, што хлопец застаецца супрацоўнікам "Прессбола", пацвердзілі ў рэдакцыі.
Да гэтага ГУБАЗіК нібыта інкрымінаваў яму распальванне варожасці за допісы, што "беларусы заўсёды ваявалі з Расіяй". Таксама паведамлялася, што ён удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.
Сёлета мінчук скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак БДУ. Пасля затрымання напрыканцы ліпеня сілавікі кпілі ў сваім тэлеграм-канале, што студэнтам ён не стане праз "унесеныя ў жыццёвыя планы карэктывы". А з сайта навучальнага інтэрнет-СМІ журфака БДУ адразу ж выдалілі інтэрв'ю з затрыманым аўтарам "Прессбола".
Але ўжо 1 жніўня на сайце БелТА выйшаў тэкст пра тое, як Раман Качына здае творчы іспыт пры паступленні на журфак БДУ.
Ці патрапіў Раман на факультэт журналістыкі, невядома. Няма звестак і пра тое, ці праходзіць ён па якой-небудзь справе ў сувязі з ліпеньскім затрыманнем.
Чытайце яшчэ:
У Мінску пачаўся суд над прэс-сакратаром «А1» Мікалаем Брэдзелевым
Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей
Экс-сотрудника ТУТ.бая Александра Демидовича приговорили к 2,5 годам химии