НЕ - ВАЙНЕ!
320

16 верасня ў Вільні адкрыецца выстава фатаграфій украінскіх ваенных журналістаў "На перадавой праўды"

14.09.2022 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Выстава адкрыецца а 10:00 ў будынку Вільнюскага чыгуначнага вакзала.

Гэтай фотапрэзентацыяй арганізатары хочуць асвятліць злачынствы, учыненыя Расійскай Федэрацыяй супраць СМІ і журналістаў, і аддаць належнае ўкраінскім журналістам, якія працуюць у вельмі небяспечных умовах.

Выстава арганізавана ўкраінскай арганізацыяй грамадзянскай супольнасці "Інстытут масавай інфармацыі" і міжнароднай арганізацыяй па развіцці СМІ "Інтэрньюс" пры падтрымцы Літоўскага клуба фотажурналістаў.

Фотавыстава прадставіць 30 фатаграфій аб рабоце журналістаў у многіх кутках Украіны, дзе ідуць баі з пачатку поўнамаштабнага наступлення Расіі на Украіну ў лютым гэтага года. Гэта другая выстава фотаматэрыялаў, першая была арганізавана Радай Еўропы ў французскім Страсбургу ў чэрвені 2022 года.

Удзельнікі мерапрыемства: Пасол Украіны ў Літоўскай Рэспубліцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, адміністрацыі Віленскага чыгуначнага вакзала, СМІ.

Чытайце яшчэ:

«Расчаравалася ў працы міжнародных інстытутаў»: як Сабіна Аліева змяніла юрыспрудэнцыю на журналістыку

В Литве предлагают законодательно запретить все белорусские государственные СМИ

Праваслаўная цэнзура: ігумення Гаўрыіла загадала ўтылізаваць “нацыяналістычныя” лісткі, якія рэдагуе паэт-манах Зніч

Сёння ў Бучы адкрываецца выстава з партрэтамі беларускіх палітвязняў, сярод якіх — журналісты

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!