НЕ - ВАЙНЕ!
1035

16 верасня – 27 гадоў Беларускай асацыяцыі журналістаў

16.09.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Восенню 1995 года 38 беларускіх калег сталі заснавальнікамі арганізацыі, якая цягам наступных дзесяцігоддзяў будзе абараняць і прасоўваць інтарэсы беларускіх медыйшчыкаў.

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Беларуская асацыяцыя журналістаў – сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў, арганізацыі IFEX, сеткі «Рэпарцёраў без межаў». Лаўрэат прэміі ЮНЭСКА "За ўнёсак у свабоду прэсы", прэміі Еўрапарламента "За свабоду думкі" і многіх міжнародных узнагародаў.

У 2021 годзе ўлады Беларусі пазбавілі рэгістрацыі БАЖ і сотні іншых арганізацый.

Але БАЖ – гэта не толькі і не столькі запіс у рэестры зарэгістраваных уладамі юрыдычных асобаў. Сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў – гэта больш за 1300 журналістаў, рэдактараў, фатографаў, юрыстаў і людзей іншых прафесій, якія робяць сапраўдную журналістыку, працуючы цяпер акрамя Беларусі ў многіх іншых краінах свету.

Таму, каманда БАЖ не здаецца.

Са святам, калегі!
БАЖ – 27 гадоў разам!

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!