НЕ - ВАЙНЕ!
1667

13 снежня ў Мінску затрымалі траіх журналістаў

13.12.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналіст "Белсата" Стас Івашкевіч,  фатограф Генадзь Верацінскі, рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка былі затрыманыя ў Мінску 13 снежня.

Фатограф, сябра ГА "БАЖ" Генадзь Верацінскі пасля затрымання быў дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС Мінска.

Выпускаючы рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка быў затрыманы непадалёк ад дома ў Мінску, на вуліцы Чачота. Гэтую інфармацыю пацвердзіла жонка Мікалая.

Пасля затрымання Стаса Івашкевіча адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

Калегі спрабавалі перадаць рэчы затрыманаму журналісту, але іх не прынялі. Ночыць Івашкевіч будзе ў ізалятары ці ў Жодзіна, ці на Акрэсціна.

Заўтра адміністрацыйную справу Івашкевіча возьме адвакат.

Стас Івашкевіч замаецца расследаваннямі на тэлеканале "Белсат". Яго матэрыялы атрымлівалі прызавыя месцы  ў прафесійным конкурсе "Вольнае Слова".

Станислав Ивашкевич: «Нас сильно не били. Только один раз побили палками»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!