314

13 гадоў таму не стала журналіста Сяргея Буткевіча

29.05.2023 Крыніца: Народная воля

«Народная Воля» дзеліцца ўспамінамі пра спадара Сяргея. 

У Сяргея Сяргеевіча былі імя і талент. Велізарная журналісцкая мужнасць. Унікальная назіральнасць. Веды і вопыт.

Буткевіч спачатку быў школьным настаўнікам. Затым працаваў на Віцебскім абласным тэлебачанні, карэспандэнтам БелТА. Потым прыйшоў у незалежную журналістыку. І прысягнуў ёй да канца сваіх дзён. Яго павінны добра памятаць не толькі калегі, але і чытачы «Народнай волі». Таму што такое валоданне словам, якое меў Буткевіч, уразаецца ў памяць адразу.

Заўсёды здзіўляла і захапляла, як, будучы цяжка хворым (пасля трох перанесеных інсультаў Сяргей Сяргеевіч стаў інвалідам другой групы), ён умее знаходзіць самыя гарачыя, актуальныя тэмы, аднекуль выкопваць суперцікавых людзей. Ён не выходзіў з дому, тэксты яму набірала жонка, інтэрв’ю браў па тэлефоне. Але хвароба так і не змагла перамагчы гэтага валявога чалавека і выбіць яго з журналісцкіх шэрагаў. Буткевіч даваў маладым і здаровым сто ачкоў форы. І казаў, што журналісту патрэбныя толькі два ўнутраныя цэнзары — закон і сумленне…

Чытайце яшчэ: 

Неадзначаны юбілей. «Чалавек-мова» Юрась Бушлякоў

«Вариантов тут у меня нет». Как живут беларуские «террористы» после освобождения

«Зараз злачынства — не верыць у тое, што Беларусь будзе вольнай». Алег Мяцеліца — пра байдаркі, Купалле і вяртанне дадому

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!