408

11 траўня пачнецца суд над журналістам Яўгенам Меркісам. Ён пройдзе ў закрытым рэжыме

28.04.2023 Крыніца: Вікторыя Воўк, Гомельская Вясна

Першае паседжанне адбудзецца 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Усім жадаючым наведаць суд, на жаль, не атрымаецца, бо суддзя Аляксей Хлышчанкоў будзе разглядацьсправу ў закрытым рэжыме.

Палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Нагадаем, гомельскі журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс быў затрыманы 13 верасня 2022 года і змешчаны ў СІЗА. У кватэрах Яўгена і яго блізкіх ды знаёмых адбываліся вобшукі, у некаторыя месцы сілавікі наведваліся нават па некалькі разоў. Таксама вядома, што Яўгена каралі чатырма соднямі карцара за так званае «парушэнне ўмоваў утрымання» – за тое, што своечасова не пагаліўся.

Чытайце яшчэ:

«Противодействие популярным в прессе кликабельным нарративам — часть моей работы». Интервью с Артемом Шрайбманом

Інфармацыйная прадукцыя незалежнага медыя-рэсурсу «Позірк» аб’яўлена «экстрэмісцкай»

«Нават зняць грошы не атрымалася». Ва Украіне ў беларускіх журналістаў па-ранейшаму заблакаваныя банкаўскія карткі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!