2392

11 ліпеня – 20 гадоў “Народнай волі” (+Відэа)

10.07.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “БАЖ” шчыра віншуе калег і чытачоў газеты з юбілеем!   

 

20-гадовы юбілей “Народнай волі” – бясспрэчны доказ перамогі вольнага слова над словам цэнзураваным, сапраўднай і сумленнай журналістыкі – над эрзацам прапагандысцкага прадукту.

Гэта знак здольнасці беларускага грамадства да развіцця і дэмакратычных перамен, бо колькасць чытачоў, падпісчыкаў, сяброў “Народнай волі” расце насуперак маштабным намаганням разнастайных уладных адміністрацый.

Чытачы не аднойчы баранілі сваю газету – аж да пікетаў на вуліцах і плошчах.

Газета штодня бароніць іх – і ад вялікай ідэалагічнай хлусні, і ў “малых” канкрэтных справах, з надзеяй вырашыць якія людзі ідуць у “Народную волю” бясконцай чарадой.

“Народная воля” часцяком вырашае праблемы, за якія не бярэцца ніводная з нібыта магутных і адказных інстанцый. І людзі паважаюць газету за гэтую няспынную працу-барацьбу, за сумленнасць і прынцыповасць.

Журналісты, што працуюць у “Народнай волі”, зрабілі слаўнымі не толькі асабістыя імёны – яны робяць славу беларускай журналістыцы, нашай прафесіі. Іосіф Сярэдзіч, што сабраў такі высокапрафесійны і баявіты калектыў, варты глыбокай павагі і за асабістую нязломнасць.

“Народная воля” будзе існаваць у Беларусі, нават калі газету давядзецца дастаўляць сюды паветранымі шарамі!”, – сказаў неяк Сярэдзіч у час пераадолення чарговых чынавенскіх бар’ераў.

Дзякуй галоўнаму рэдактару за тое, што стрымаў сваё слова.

Жыве “Народная воля”!

Жыве Беларусь!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!