574

“10 крокаў да якаснай журналістыкі” — пачаліся заняткі для навучэнцаў адукацыйнага курса

16.09.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску распачаліся заняткі ў межах адукацыйнага курса “10 крокаў да якаснай журналістыкі”, арганізаванага ГА "БАЖ" і Міжнароднай федэрацыяй журналістаў.

Цягам пяці месяцаў удзельнікі адукацыйнага курса будуць навучацца асновам журналісцкага майстэрства ў самых розных кірунках: ад расследаванняў да SEO-аптымізацыі тэкстаў.

Сярод выкладчыкаў курса — Таццяна Мельнічук, Аляксандр Коктыш, Аліна Радачынская, Антон Сурапін, Марына Загорская, Яўген Валошын і іншыя.

Курс складаецца з 10 сесій, навучэнцы будуць выконваць практычныя заданні. Таксама прадугледжана фінальнае заданне, якое трэба будзе выканаць і прэзентаваць падчас выпускнога.

Курсанты, якія паспяхова пройдуць усе этапы навучання, атрымаюць дыплом (дыплом з адзнакай) аб заканчэнні курса.

Навучацца на курсе будуць маладыя журналісты з самым розным досведам працы, супрацоўніцтва з медыя. Але ўсіх іх аб'ядноўвае жаданне атрымаць новыя веды і, паводле іх слоў, "пракачаць" свае кампетэнцыі. Трэнеры абяцаюць падтрымліваць навучэнцаў у іх памкненнях.

«Они честные, и этому у них можно поучиться»: выпускникам курса «10 шагов к качественной журналистике» вручили дипломы

У БАЖы стартаваў новы сезон адукацыйных праграм

Сачыць за адукацыйнымі курсамі Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых магчымасцямі можна ў раздзеле “Конкурсы і навучанне”.