519

10 чэрвеня быў вобшук у кватэры ўладальнікаў салігорскага медыя "Лидер-Пресс"

10.06.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Раніцай 10 чэрвеня быў вобшук у кватэры ўладальнікаў салігорскага медыя "Лидер-Пресс" Уфімцавых, а таксама ў рэдакцыі.

Пасля размовы ў аддзяленні міліцыі двое асобаў падпісалі дакументы аб неразгалошванні — гэта сын і нявестка Уфімцавых, яны ж з'яўляюцца супрацоўнікамі рэдакцыі.

Галоўны рэдактар Антаніна Уфімцава пацвердзіла гэтую інфармацыю, аднак каментаваць падзеі пакуль адмовілася. У межах якой справы быў вобшук таксама не паведаміла, спаслаўшыся на падпіску аб неразгалошванні, якую далі родныя.

Напрыканцы сакавіка 2021 года рэдакцыя была вымушаная прыпыніць выхад друкаванай версіі выдання на 6 месяцаў па эканамічных прычынах, каб захаваць рэсурсы.

"Гэта быў  паспяховы бізнэс-праект, які чыталі амаль у кожнай другой сем'і  Салігорска  — пікавы штотыднёвы тыраж складаў каля 18 тыс. экземпляраў і меў  ўнушальны прыбытак.... За апошнія тры  гады шмат што змянілася...  Рэкламная плынь моцна памяншаецца, многія кліенты проста закрываюцца альбо не могуць дазволіць сябе рэкламу з-за цяжкага фінансавага становішча . Продаж газеты таксама дазваляе жадаць лепшага. Аднак мы працягваем актыўна працаваць у Інтэрнэце (ва ўсю ідзе праца па абнаўленню сайта)", — паведаміла кіраўніцтва медыя ў сакавіку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!