2431

1 верасня ГА “БАЖ” прэзентуе першыя вынікі маніторынгу СМІ

30.08.2015

У Дзень ведаў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць першыя вынікі маніторынгу прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі.

Администрация губернатора Прикамья потратит 2 млн на мониторинг СМИ

Хто, як і пра каго пісаў, казаў і паказваў на этапе збору подпісаў? Якія акцэнты расстаўлялі беларускія СМІ? Эксперты ГА “БАЖ” сачылі за тэлеканаламі, радыё, электроннай і друкаванай прэсай.

Аб’ектамі маніторынгу сталі цэнтральныя і рэгіянальныя тэле-і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя навінавыя інтэрнэт-сайты.

Пад увагу эксперты бяруць як колькасныя (час у эфіры, колькасць згадак, газетных радкоў і г.д.), так і якасныя паказчыкі – манера рэпрэзентацыі суб’ектаў выбарчага працэсу, выпадкі непрафесійнага, незбалансаванага асвятлення выбараў, скажэння інфармацыі, выяўленне паклёпу адносна кандыдатаў, іх праграм, паводзін і г.д.

Прэзентацыя вынікаў маніторынгу першага этапу выбарчай кампаніі ў СМІ  – 1 верасня, 11:00, офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г. Мінск, вул.Камсамольская 7, офіс 32).

Дадатковая інфармацыя: +375 29 126-70-98, press@baj.by

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!