Аўтарская калонка Андруся Горвата

Андрусь Горват — мінчук, які з'ехаў з Мінску ў вёску на Палессі. У Мінску Горват працаваў журналістам і, адначасова, дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. Вёска Прудок знаходзіцца ў 300-х км на поўдзень ад Мінска, недалёка ад мяжы з Украінай. Андрусь аднаўляе дзедаву хату, у якой нарадзіўся яго бацька. Жыве, глядзіць на наваколле з цікаўнасцю даследчыка.

  • Адзін харошы чалавек сказаў мне напісаць раман…

    Я сеў за ноўтбук. Адчыніў Word і напісаў слова «раман». А што яшчэ напісаць — не ведаю.

  • Андрусь Горват: Як дзядзька з дзярэўні тэлевізар глядзеў

    Рабіць у гасцях не было чаго, то стаў бавіць час гэтак сама, як большасць правінцыялаў да пачатку пасяўной, — уключыў тэлевізар. І, як той кажа, адразу трапіў з карабля на “Галоўны эфір” на “Беларусь 1”. Не ведаю, хто прыдумаў, што раніца панядзелка мусіць пачынацца з галоўнага, але няхай, падумаў я і навастрыў вушы.

  • Тры мовы беларуса

    Беларускай мове мяне навучыла бабуля. Я гэта зразумеў нядаўна, калі слухаў стары аўдыёзапіс з сямейнага архіва. З магнітафона даносіўся рыпучы гук — старэйшы брат запісаў на плёнку маю балбатню. Калі я слухаў запіс, моцна ўразіўся, што ў пяць год размаўляў па-беларуску. Гэта потым я пайшоў у школу, дзе мне “выправілі рэч”, а тады я размаўляў натуральна — як мяне навучыла баба Ганна.

  • Крызісу няма

    Калі мяне просяць расказаць, як палешукі рэагуюць на крызіс, я ўзгадваю бабу Васіліну з Каранеўкі. Гэта тыя самыя Курані, дзе жылі Мележавы людзі на балоце. Сёння, як і колісь, гэта выспа сярод хвойнікаў і балотаў, куды цывілізацыя ўпарта не ідзе. Персанажы “Палескай хронікі” зрабілі гаць, а іх нашчадкі з’ехалі па лепшую долю. А ў Каранеўцы засталіся пяць чалавек, сярод якіх амаль дзевяностагадовая баба Васіліна.

    — Як вы тут жывеце? Мабыць, цяжка?

    — Гэта раней было цяжка, сынок. А цяпер гаруй колькі хочаш — зямлі хапае. І пенсію даюць. Колісь жа не давалі. От як.

    А вы кажаце — крызіс. Які крызіс? Дзе крызіс? Няма ніякага крызісу. Тое, што вы там у сябе называеце крызісам, у нас тут заўсёдная з’ява.

  • Інтэрнэт — гэта парнаграфія і аднакласнікі

    Калі я вучыўся ў школе, да нас прыязджалі ірландцы. Мы нават арганізавалі для іх святочны канцэрт у актавай залі. Мая аднакласніца Алёна Туравец праспявала сваю фірмовую песню “Ветер с моря дул”, а я прачытаў вершык пра летні вечар. Па школе хадзілі чуткі, што ірландцы падключылі школу да інтэрнэту. Ніхто не ведаў, што гэта такое, але ўсе ўзрадаваліся. У 2000 годзе я скончыў школу, з’ехаў з Петрыкава, а што такое інтэрнэт, даведаўся ўжо толькі ў Мінску.

  • Хранічная стабільнасць і ген змагарства на Палессі

    Калі я пераехаў з Мінска ў палескую вёску, я мусіў адчуць змену кліматычнага пояса, але найперш адчуў змену інфармацыйнай прасторы. Усе модныя плыні, у якіх я варыўся ў сталіцы, да Палесся наўпрост не дайшлі. Мая мінская інфармацыйная прастора ўтваралася, галоўным чынам, з пошукаў нацыянальнай самаідэнтычнасці. Палеская ж захрасла на ўзроўні “Вайна Амерыкі супраць славянаў”.