Аўтарская калонка Вадзіма Мажэйкі

Аўтарская калонка Вадзіма Мажэйкі

Вадзім Мажэйка. Кандыдат культуралогіі. Амбасадар супольнасці Press Club Belarus. Сябра рады ГА "Дыскусійна-аналітычная супольнасць "Ліберальны клуб". Аналітык Цэнтра новых ідэй.

Як калумніст і незалежны аналітык супрацоўнічаў з шэрагам медыя: "Беларусский журнал", "Наше Мнение", "БелаПАН", "Радыё Свабода", "Белорусы и рынок", Republic (Расія), Belarus Digest (Велікабрытанія) і інш.

Выкладаў аўтарскі курс "Еўрапейская культура і культурная палітыка" ў Беларускім калегіўме.

Лаўрэат міжнароднага конкурса "Belarus in Focus" у 2015 годзе.

  • Вадзім Мажэйка: Медыякрытыка супраць права блогераў на фэйкі

    Прыемна, што мая калонка для сайта БАЖ выклікала гарачае абмеркаванне ў сацсетках, у тым ліку на старонцы галоўнага героя — Эдуарда Пальчыса. Але, нажаль, у гэтым абмеркаванні было болей асабістай крыўды і хамства, чым адказаў па сутнасці і аналізу няпростай сітуацыі з junk news. Тэму варта было б скончыць дыскусію, каб медыякрытыка не ператваралася ў персанальны батл. Паколькі спадар Пальчыс дадаў гіперлінкі і нават абвінаваціў у недастатковым фактчэкінгу мяне, то я быў вымушаны напісаць яшчэ адну калонку.

  • Вадзім Мажэйка: Як Пальчыс распаўсюджвае фэйк, або мы любім блогераў за тое, што стварае небяспеку

    Блогеры смелыя, бескампрамісныя ў сваіх меркаваннях — і мы любім іх за гэта. Яны не звязаныя медыйнымі фарматамі і правіламі, могуць пісаць хвосткімі фразамі і даваць простыя адказы на пытанні, а не дурыць галаву складанымі фармулёўкамі, як тое робяць панылыя фармалісты-аналітыкі. Аднак адсутнасць медыяпісьменнасці ды будзь-якіх стандартаў і правілаў лёгка заводзяць нават добрых людзей на слізкі шлях распаўсюду fake news.