Аўтарская калонка Вадзіма Мажэйкі

Аўтарская калонка Вадзіма Мажэйкі

Вадзім Мажэйка. Кандыдат культуралогіі. Амбасадар супольнасці Press Club Belarus. Сябра рады ГА "Дыскусійна-аналітычная супольнасць "Ліберальны клуб". Аналітык Цэнтра новых ідэй.

Як калумніст і незалежны аналітык супрацоўнічаў з шэрагам медыя: "Беларусский журнал", "Наше Мнение", "БелаПАН", "Радыё Свабода", "Белорусы и рынок", Republic (Расія), Belarus Digest (Велікабрытанія) і інш.

Выкладаў аўтарскі курс "Еўрапейская культура і культурная палітыка" ў Беларускім калегіўме.

Лаўрэат міжнароднага конкурса "Belarus in Focus" у 2015 годзе.

  • Вадзім Мажэйка: Сезон палявання на відэаблогераў. Як не трапіць у пасткі?

    Адзін згубіў шмат сваіх відэа, якія мелі мільёны праглядаў, другога наўпрост падчас стрыму затрымалі сілавікі, трэцяга пераагучылі шыварат-навыварат. Разам з папулярнасцю да беларускіх відэаблогераў прыходзяць і рэпрэсіі. Але ад некаторых з гэтых формаў ціску можна надзейна абараніцца.

  • Вадзім Мажэйка: Журналістыка добрай надзеі можа ператварыць нас у ідыётаў

    Беларускія медыя хварэюць на псеўданавіны пад гучнымі загалоўкамі, што нешта можа здарыцца. І быццам бы іх не абвінаваціш у хлусні: сапраўды, няма ж доказаў, што тое ўвогуле немагчыма. Але аўдыторыя атрымлівае фастфуд-навіны, тыя самыя джанк ньюс.

  • Вадзім Мажэйка: Кібербяспека Беларусі — ад дзяржавы да медыя

    За мінулы год траціна беларусаў заразіліся вірусамі, а чвэрць — былі захопленыя ворагамі і страцілі частку сваёй маёмасці. Што праўда, кожны другі беларус сам дае незнаёмцам ключы ад хаты.

  • Вадзім Мажэйка: Лепразорый для блогераў як мара прыдворных прапагандыстаў

    Беларускія ўлады заклапаціліся пра фэйкі ды эпоху постпраўды, джанк ньюс. Яно б было нагодай узрадавацца, аднак клопат гэты асаблівы – замест таго, каб ствараць праўдзівыя медыя, прапануецца адлічваць з журфаку студэнтаў, якія “думаюць па-экстрэмісцку”. І выглядае гэта ўжо хутчэй не як пагроза, але як прызнанне ў бяззубасці ды сучаснай медыйнай непісьменнасці.

  • Вадзім Мажэйка: Пяць урокаў “Справы БелТА”

    Журналісцкія стандарты ў беларускіх медыя праз прызму “Справы БелТА” — так можна апісаць тэму медыятоку Press Club Belarus, у якім я браў удзел 19 верасня. А паколькі да рэдактараў і медыяэкспертаў далучыўся адмысловец з Украіны і самі фігуранты “Справы БелТА”, то падчас дыскусіі атрымалася заўважыць новыя акалічнасці і перайсці ад спачуванняў да пэўных урокаў для нашай медыясупольнасці.

  • Вадзім Мажэйка: Выбух на АЭС і іншыя наступствы інфармацыйнай небяспекі

    У гэтым ліпені мне пашчасціла трапіць на Варшаўскую еўраатлантычную летнюю акадэмію (WEASA) — штогадовую адукацыйную праграму для маладых прафесіяналаў з краін Усходняга партнёрства і Заходніх Балкан, якая праходзіць у Наталінскім кампусе Каледжа Еўропы. У гэтым годзе праграма была сфакусаваная на інфармацыйнай бяспецы, дэзынфармацыі і журналістыцы ў лічбавую эпоху. Прапаную вашай увазе мае развагі над самымі актуальнымі для Беларусі тэзамі зорных спікераў.

  • Вадзім Мажэйка: Чаму не варта давяраць ананімным каналам у Telegram

    У беларускай грамадска-палітычнай рэчаіснасці ананімныя каналы ў месенджэры Telegram хутка прайшлі шлях ад забавы хіпстэраў да значнага чынніка медыйнага поля. Бадай што галоўную ролю тут адыграў расійскі тэлеграм-канал “Незыгарь”, чые паведамленні пра інсульт Лукашэнкі давялося абвяргаць прэзідэнцкай прэс-сакратарцы Наталлі Эйсмант. Як так адбылося, што новы інструмент атрымаў вялікую грамадскую ўвагу, і што з гэтым рабіць?

  • Вадзім Мажэйка: Медыякрытыка супраць права блогераў на фэйкі

    Прыемна, што мая калонка для сайта БАЖ выклікала гарачае абмеркаванне ў сацсетках, у тым ліку на старонцы галоўнага героя — Эдуарда Пальчыса. Але, нажаль, у гэтым абмеркаванні было болей асабістай крыўды і хамства, чым адказаў па сутнасці і аналізу няпростай сітуацыі з junk news. Тэму варта было б скончыць дыскусію, каб медыякрытыка не ператваралася ў персанальны батл. Паколькі спадар Пальчыс дадаў гіперлінкі і нават абвінаваціў у недастатковым фактчэкінгу мяне, то я быў вымушаны напісаць яшчэ адну калонку.

  • Вадзім Мажэйка: Як Пальчыс распаўсюджвае фэйк, або мы любім блогераў за тое, што стварае небяспеку

    Блогеры смелыя, бескампрамісныя ў сваіх меркаваннях — і мы любім іх за гэта. Яны не звязаныя медыйнымі фарматамі і правіламі, могуць пісаць хвосткімі фразамі і даваць простыя адказы на пытанні, а не дурыць галаву складанымі фармулёўкамі, як тое робяць панылыя фармалісты-аналітыкі. Аднак адсутнасць медыяпісьменнасці ды будзь-якіх стандартаў і правілаў лёгка заводзяць нават добрых людзей на слізкі шлях распаўсюду fake news.