Аўтарская калонка Сяргея Ваганава

Аўтарская калонка Сяргея Ваганава

Сяргей Ваганаў

Нарадзіўся 6 кастрычніка 1941 года. У 1963 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў настаўнікам.

Пачаў супрацоўнічаць з газетамі яшчэ студэнтам, з 1961 года. Працаваў у "Чырвонай змене", "Сельской газете", на розных пасадах у газеце "Знамя юности". З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты "Труд" па БССР, галоўным рэдактарам газеты "Труд" в Беларуси". Падчас існавання СССР друкаваўся ў розных газетах, часопісах і зборніках у Беларусі, Расіі і за мяжой.

З пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя актыўна супрацоўнічаў з "Народнай газетай", з газетай "Народная Воля". У апошняй з 2008 па 2011 год — у якасці вядучага аўтарскай калонкі "Камертон". У 2011 – 2015 гадах супрацоўнічаў з газетай "Наша Ніва", вёў згаданую рубрыку, пісаў публіцыстычныя нарысы. У 2016 годзе выдаў кнігу нарысаў і эсэ "Мосцік над вечнасцю".

Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, выбіраўся віцэ-прэзідэнтам БАЖ, старшынёй Камісіі па этыцы.

Двойчы пераможца ў конкурсе БАЖ "Вольнае слова" ў намінацыі "Мастацка-публіцыстычныя жанры".

Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

  • Сергей Ваганов: По зову Кнопки. О том, кто у кого, как и почему "тырит"

    Семь лет назад, 17 мая 2011 года, Александр Лукашенко в полном соответствии со своим пониманием места и роли СМИ в подначаленном ему государстве издал Указ № 192 "О поддержке отдельных средств массовой информации и некоторых организаций". На днях указ претерпел незначительную, на первый взгляд, трансформацию. Теперь "отдельные средства массовой информации" будут получать поддержку  на "проведение государственной политики" по  "заказам государственных органов".

  • Сергей Ваганов: Бесполезное — вредно. Полемика

    Анатолий Гуляев, доцент ЕГУ, на протяжении нескольких лет возглавлявший Комиссию по этике ОО "БАЖ", опубликовал на сайте naviny.by, а сайт baj.by перепечатал полемическую статью под заголовком "Этика профессиональная и тусовочная". Бывшему главному в нашей профессиональной среде моралисту не понравилось, что недавний съезд ОО "БАЖ" отказался обсуждать предложенные поправки в Кодекс профессиональной этики. Причем отказался, по Гуляеву, "с удовольствием".

    Что ж, у этого "удовольствия" были, по меньшей мере, две причины.

  • Сяргей Ваганаў: Яўрэйскі акцэнт

    Супрацьстаянне вакол сумнавядомай рэстарацыі "Паедзем, паядзім" перакінулася ад яе брамы ў СМІ і сацыяльныя сеткі. З'явіўся шэраг журналісцкіх артыкулаў, у якіх з большай ці меншай верагоднасцю выкрываюцца падазроныя сувязі паміж уладальнікамі рэстарацыі і дзяржаўнымі чыноўнікамі.

    Сувязі, дзякуючы якім рэстарацыя, а насамрэч вялікі забаўляльны комплекс, нахабна ўварваліся амаль на тэрыторыю Курапацкага Народнага мемарыяла, у народную Памяць.