Архіў
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 20-26.07.2015 г.
Сума штрафаў, прысуджаных журналістам па арт. 22.9 ч.2 КаАП у 2015 годзе за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, перасягнула лічбу ў 137 мільёнаў рублёў. Гэта больш за 8 тысяч еўра.

Глыбоцкага журналіста аштрафавалі на 4,5 мільёна рублёў
Змітра Лупача прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 22.9 КаАП ч.2 (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”), а па сутнасці – у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Тэлебачанне і выбары: каго пакажуць у эфіры?
Для якаснага кантэнт-аналізу вяшчальных кампаній у чэрвені былі выбраныя загалоўкі інфармацыйных адзінак па выбарчай тэматыцы на сайтах Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by і незалежнага канала Белсат www.belsat.eu.

Інфармацыйныя агенцтвы: калі пачалася перадвыбарная кампанія?
Кантэнт-аналіз паведамленняў на выбарчую тэматыку інфармагенцтваў за чэрвень 2015.

"Радыё 101,2 FM" было б 20 гадоў
Роўна 20 гадоў таму, 21 ліпеня 1995 года, а 8-й раніцы ў эфір выйшла першая незалежная беларускамоўная FM-радыёстанцыя “101,2”. Чыста камерцыйнае радыё, але пры гэтым — чыста беларускае.

“Аўтарская калонка” ці “інтэлектуальны сэканд-хэнд”: што прапануюць чытачу друкаваныя выданні?
Кантэнт-аналіз дзяржаўных і недзяржаўных СМІ Беларусі за чэрвень 2015. Частка 1.

Магілёў: незалежную журналістку будуць судзіць
Фрылансерку з Магілёва Аліну Скрабунову абвінавачваюць у парушэнні часткі 2 арт. 22.9 Закона “Аб СМІ” (“незаконны выраб прадукцыі СМІ”). Разгляд адміністрацыйнай справы адбудзецца ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва 23 ліпеня а 16-й гадзіне.

Пачынаецца рэгістрацыя на “БАЖынкі-2015”!
Карпаратыўны спартыўна-культурніцкі фэст “БАЖынкі-2015” адбудзецца 7-8 жніўня. Гэтым разам у госці запрашае Віцебшчына. Рэгістрацыя – да 3 жніўня!

На Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава склалі пратаколы
На гродзенскіх журналістаў завялі адміністрацыйныя справы на падставе відэасюжэту з выставы лялек у Гродне.

Генпракуратура: «Падставаў для разгляду звароту БАЖ па сутнасці няма»
Генеральная пракуратура адпісалася на зварот ГА «БАЖ» адносна судоў над фрылансерамі.