Архіў

18.04.2012

Вячаслаў Ракіцкі: “…І тады я прынцыпова вырашыў, што ніколі не буду займацца журналістыкай…”

Вячаслаў Ракіцкі – чалавек-нерв. Я не ўяўляю, каб ён быў абыякавы да нейкай важнай падзеі ў Беларусі, каб не рэагаваў на подласць, каб не захапляўся вартым. Ён скончыў журфак і працаваў усё жыццё як бы ў журналістыцы, і як бы – побач, паралельна з ёй. А яшчэ Вячаслаў для мяне – сімвал нястомнасці і – шматграннасці. Мяркуйце самі – акцёр, рэдактар, даследчык, крытык, перакладчык, радыёвядоўца, кінадакументаліст… Пры гэтым няма і думкі, што перад табой – “і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц”. Бо ўсё – грунтоўна і па парадку. Пра гэта ды іншае – у шчырай размове для www.baj.by.

17.03.2012

Эдуард Мельнікаў: “У Батанічным садзе я касіў, сек, стварыў стайню для каня Орліка…”

Эдуард Мельнікаў – вядомая “тэлевізійная” асоба. Многія дагэтуль памятаюць перадвыбарныя дэбаты 1994 года, якія ён вёў у простым эфіры. Старэйшыя гледачы – ягоныя рэпартажы і выкрыванні на сельскагаспадарчыя, эканамічныя тэмы. Паспеў Эдуард Рудольфавіч пабыць і намеснікам кіраўніка БТ, і прэсавым сакратаром Беразоўскага, а пасля… у Батанічным садзе сена пагрэбці. Цяпер Мельнікаў вядзе актыўную дзейнасць па двух накірунках – прафесар, выкладчык ЕГУ і вядучы ток-шоў “Форум” на Белсаце.

15.03.2012

Ці рэгламентавана якім-кольвек дакументам выдаленне здымкаў міліцыянерамі, вайскоўцамі і іншымі прадстаўнікамі сілавых ведамстваў?

Ці рэгламентавана якім-кольвек дакументам (указам, законам, інструкцыямі і г.д.) - выдаленне здымкаў (фота і відэа) міліцыянерамі, вайскоўцамі і іншымі прадстаўнікамі сілавых ведамстваў? Мяне цікавіць: дзе напісана, у якіх выпадках яны маюць законнае права ўзяць з рук журналіста тэхніку і самастойна пачысціць ці адфарматаваць карту памяці? Ці ёсць юрыдычныя падставы, каб падаваць скаргу на такія дзеянні афіцыйных асоб? Пытаецца сябра ГА "БАЖ"