Архіў

29.06.2015

У Глыбокім прайшоў трэнінг на тэму “Інтэрв’ю. Гутарка з цяжкім суразмоўцам”

У якасці трэнера выступіў журналіст і сябра праўлення ГА “БАЖ” Аляксандр Коктыш.

29.06.2015

Аляксандр Буракоў накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў 28 чэрвеня накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН.

29.06.2015

Лёша Мінчонак: самым галоўным драйвам былі паходы на рэчку

З надыходам лета вірлівая журналісцкая праца крыху прыціхае пад сонечнымі промнямі. Хтосьці з калег карыстаецца магчымасцю радыкальна змяніць абстаноўку і скіроўваецца на адпачынак у далёкія краіны. А камусьці даспадобы тутэйшы каларыт і магчымасць папрацаваць рукамі не толькі на клавіятуры.

26.06.2015

«Брэстаблсаюздрук» ізноў адмовіў баранавіцкай газеце ў распаўсюдзе

ТАА «Выдавецкая дом «Інтэкс-прэс» у чарговы раз звярнулася ва УП «Брэстаблсаюздрук» з просьбай пра распаўсюд праз дзяржаўную сістэму продажу папулярнай баранавіцкай газеты «Intex-press».

26.06.2015

Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанеслі на нявызначаны тэрмін

На пасяджэнне не з’явіўся сведка па справе. Нагадаем, што журналіста вінавацяць у незаконным вырабе інтэрв’ю з мясцовым футбалістам Раманам Васілюком. Сам жа Васілюк толькі дзякуе карэспандэнту за матэрыял і ніякага парушэння не бачыць.

25.06.2015

На незалежнага журналіста Алеся Леўчука завялі дзве адміністратыўныя справы за два дні

КДБ і міліцыя працягвае пераследаваць незалежнага журналіста Алеся Леўчука. 23 чэрвеня ў Ленінскім РАУС на журналіста склалі пратакол за інтэрв’ю з футбалістам Раманам Васілюком, а ўжо 24 чэрвеня журналіст даведаўся, што супраць яго рыхтуецца новы адміністратыўны працэс.

25.06.2015

Яшчэ двух незалежных журналістаў вінавацяць у працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі (+25 падобных справаў за сёлета)

25 чэрвеня незалежных журналістаў з Глыбокага (Віцебская вобласць) Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача выклікалі ў міліцыю. Па выніках размовы ў міліцыі Таццяна Смоткіна распавяла, што супраць яе распачатая адміністрацыйная справа за выраб матэрыяла “Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўным", размешчанага 9 чэрвеня на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча).

24.06.2015

Доступ к kyky.org возобновили на шестой день после блокировки

Некоторые провайдеры уже возобновили доступ к сайту kyky.org 23 июня вечером, на шестой день после блокировки по решению Министерства информации. Этот факт TUT.BY подтвердила директор ресурса Дарья Матявина.