Архіў

25.08.2020

Мінінфарм патлумачыў блакіроўку сайтаў: за "заклікі" і "каардынацыю"

Заблакаваныя беларускія медыі пачалі атрымліваць дакументы з Міністэрства інфармацыі. Ініцыятарам блакіроўкі быў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Аляксандры Лукашэнку. Доступ да сайтаў быў абмежаваны, бо яны "ўтрымлівалі заклікі і выкарыстоўваліся для каардынацыі дзейнасці па арганізацыі масавага непадпарадкавання прадстаўнікам уладаў". На гэтай падставе было заблакавана дзевяць сайтаў. Для ўсіх астатніх будзе іншы загад.

"Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць і нумар "Свободных новостей" 25.08.2020

"Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць і нумар "Свободных новостей"

25 жніўня не змог выйсці нумар "Свободных новостей" — аднаго з найстарэйшых незалежных выданняў Беларусі. 

25.08.2020

Двое супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання "Віцебск" абвясцілі індывідуальны страйк

Рэдактарка і вядучая праграмы "Время АРТ" Таццяна Іваноўская і галоўны інжынер Уладзімір Зайцаў ужо другі дзень прыходзяць на працу, але не прыступаюць да выканання працоўных абавязкаў.

25.08.2020

Магілёўскі журналіст патрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі

Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) накіраваў скаргу ў  Следчы камітэт. Ён патрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў Ленінскага РАУС Магілёва, якія распачалі ў дачыненні да яго адміністрацыйны працэс. Журналіст даводзіць у скарзе, што справа была сфальсіфікаваная.

25.08.2020

У Магілёве зноў затрымлівалі журналіста Уладзіміра Лапцэвіча

У Магілёве 24 жніўня міліцыя затрымала журналіста Уладзіміра Лапцэвіча. Інцыдэнт адбыўся, калі журналіст праводзіў здымкі адзіночнага пікета на плошчы каля будынка Магілёўскага аблвыканкама.

25.08.2020

«Белгазету» таксама не надрукавалі ў Доме друку

Яшчэ адна беларуская газета стала ахвярай паломкі станка ў друкарні "Беларускі дом друку". На гэты раз не пашанцавала свежаму нумару "БелГазеты". Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч.

24.08.2020

Международная федерация журналистов присоединилась к заявлению БАЖ: прекратить давление на прессу!

С 9 августа жители Беларуси не имеют доступа к сайту БАЖ. Организация использует свой Telegram-канал, чтобы делиться важными новостями о ситуации во время протестов, которые распространились по стране после президентских выборов.

24.08.2020

У Гомелі на 5 сутак асудзілі журналіста Яўгена Меркіса

Яўгена Меркіса затрымалі ў пятніцу. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.