Архіў

Эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў прынялі ў Капенгагене
Гэта адбылося падчас канферэнцыі Дацкага Хельсінскага камітэта. Прадстаўнікоў беларускіх медыя, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, падтрымалі ўплывовыя праваабаронцы.

Журналістка Валерыя Касцюгова падала папярэднюю скаргу на прысуд
Хутка два гады, як у следчым ізалятары Мінска ўтрымліваецца асуджаная на працяглы тэрмін зняволення паводле «палітычных» артыкулаў Валерыя Касцюгова. Нягледзячы на суровыя выпрабаванні, жанчына захоўвае аптымізм і заклікае аднадумцаў верыць у непазбежнасць станоўчых перамен.

«Для іх падзеі ў нашым рэгіёне — гэта канфлікт Расіі з краінамі-спадарожнікамі». Беларускі журналіст пра наведванне Паўднёвай Карэі
Два гады таму журналісту і дакументалісту Міхаілу Аршынскаму за фільм пра палітычную кампанію-2020 на фестывалі дакументальнага кіно Hinzpeter Awards у Паўднёвай Карэі прызначылі прэмію. А цяпер яго ізноў запрасілі ў краіну, якая яшчэ зусім нядаўна была жорсткай аўтакратыяй і вельмі нагадвала сучасную Беларусь. Наш калега падзяліўся з БАЖ уражаннямі ад азіяцкай дэмакратыі, бачаннем сітуацыі ў нашым рэгіёне і ролі медыя.

У ШЫЗА адна дзяржаўная мова. Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча
Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры», якая выходзіць у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». У выданьні выкарыстаныя малюнкі аўтара. Свабода публікуе фрагмэнты кнігі.

Дыскусія з Яўгенам Магдам: Пра/антыбеларускія настроі ва ўкраінскай палітыцы, лабісты беларускага пытання і ўкраінскія эксперты ў беларускіх медыя? (13 чэрвеня)
Большасць беларускіх медыйшчыкаў пачынаюць раніцу з навінаў з Кіева — увесь кантынент сочыць за ваеннымі падзеямі і трымае кулачкі за Украіну. Але пытанне дакладнасці і адэкватнасці інфармацыі пра вайну ў сусветных, у тым ліку і беларускіх медыя, застаецца вострым: каму з экспертаў даваць слова, да якіх крыніц прыслухоўвацца?

«Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэшмоб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
90 гадоў – гэта шмат ці мала? У межах чалавечага лёсу – адно доўгае жыццё. А ў рамках арганізацыі? Магчыма, не так і шмат, але не ў выпадку, калі арганізацыя праходзіць праз жорсткія рэпрэсіі, а многія яе сябры былі фізічна знішчаны. Гаворка пра Саюз беларускіх пісьменнікаў, які актыўна дзейнічаў з 1930-х і да 2020-х гадоў. Саюз быў ліквідаваны рашэннем суда ў кастрычніку 2021 года.

Варкшоп «Што такое рэдакцыйны фактчэкінг, і як праводзяцца фактчэкінгавыя расследаванні» (рэгістрацыя да 6 чэрвеня)
Варкшоп фактчэкера Дзмітрыя Стаянава адбудзецца 7 чэрвеня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.

Как обезопасить свой веб-сайт и защитить пароли
Ни одно приложение или инструмент не способны обеспечить безопасность организации в целом или даже отдельно взятого способа коммуникации. Журналисты сталкиваются со многими угрозами в области коммуникаций и цифровых ресурсов — иногда приходится иметь дело с враждебно настроенными государственными органами, а иногда просто нужно защитить человека, который пожаловался на соседа. Так или иначе, GIJN настоятельно рекомендуют ознакомиться с основами цифровой безопасности.

«Калі я вышываю беларускі арнамэнт, адчуваю сябе супэрвумэн». Вялікая размова са стваральніцай праекту «Этыка»
«Радыё Свабода» паразмаўляла з беларускай рамесніцай, дэкаратаркай Воляй «Этыкай». Даведалася, як дзяўчына навучылася вышываць, як прыйшла ідэя праекту і чаму зараз важна рабіць беларускае. А таксама распыталі пра арнамэнты, затрыманьне і атмасфэру новага жыцця.

Прапагандысты і ідэолагі сабраліся ў Брэсце на медыяфорум
У Брэсце 2 чэрвеня адбываецца форум медыясупольнасці Беларусі, на якім сабраліся кіраўнікі дзяржаўных СМІ, прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі, а таксама праўладныя эксперты ў сферы камунікацый і блогеры.