Архіў
Большасць правайдараў адкрылі доступ да "Хартыі", "Белпартызана" і "Вясны"
Сайты з палітычнымі навінамі зніклі са спісу абмежаванага доступу для ўсіх карыстальнікаў.
Суд над журналістам Алесем Ляўчуком адбыўся без яго ўдзелу
26 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да сябра ГА “БАЖ” Алеся Ляўчука. Яго вынікі сталі вядомыя толькі 27 сакавіка – журналісту паведамілі па тэлефоне, што яму прысудзілі штраф у памеры 21 базавая велічыня (3 млн 780 тысяч рублёў).

МУС адмовілася сустракацца з кіраўніцтвам ГА “БАЖ” адносна фатаграфавання адміністрацыйных будынкаў
У Міністэрстве ўнутраных спраў гавораць, што не намераныя абмяркоўваць дадзенае пытанне з прадстаўнікамі журналісцкай супольнасці, “бо ўжо далі канчатковы адказ”.
Птушкі, спевы, карагоды: дзевяць гісторый пра тое, як беларусы вясну гукаюць
Удзельнікі курса па стварэнні фотагісторый "Лаві момант!", арганізаванага ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", стварылі незвычайны фотапраект: адправіліся ў музей-сядзібу Янкі Купалы ў Вязынку, дзе сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ўжо колькі год ладзяць адно з самых відовішчных і прыгожых гуканняў вясны. Фатографы абралі розныя тэмы, якія адлюстроўваюць той ці іншы бок прыгожага вясновага свята. Вашай увазе – вынік іх працы.
Мінінфарм зарэгістраваў “Логвінава” ў рэестры распаўсюднікаў друкаваных выданняў
Міністэрства інфармацыі Беларусі зарэгістравала прыватнае прадпрыемства “Логвінаў” у Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў.
Лілія Ананіч: Падрыхтаваныя змены ва указ, што рэгулюе беларускі інтэрнэт
Падрыхтаваны змены ва ўказ нумар 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт". Плануецца закрыць існуючыя лазейкі для ўладальнікаў сайтаў у плане іх адказнасці за "каментатараў" на сваіх рэсурсах. Пра гэта заявіла міністр інфармацыі Беларусі ў Шчучыне 25 сакавіка, - перадае БелТА.

Якую літаратуру прызналі экстрэмісцкай?
“Кнігі А. Гітлера, Д. Рокуэла, А.аль-Бадра, дапаможнікі па ваеннай справе і іншыя...”
Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 16-22.03.2015 г.
ГА “БАЖ” атрымала афіцыйны адказ з МУС на просьбу даслаць копію прававога акта аб забароне правядзення фота-відэаздымкаў адміністрацыйных будынкаў. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі І. Кубракоў паведамляе, што “ў апошні час у краіне мелі месца факты здымкі грамадзянамі, у тым ліку замежнымі, адміністрацыйных будынкаў з мэтай далейшай дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады”. І таму прымаюцца меры для прадухілення магчымых пагроз – “ад правакацый да тэрарыстычных актаў”. Далей міліцэйскі чыноўнік даводзіць, што ў праваахоўнікаў ёсць законнае права высветліць, для якіх мэт ажыццяўляецца здымка, а прадастаўленне СМІ ўнутрыведамасных дакументаў, якія прымаюцца МУС, абавязковым не з'яўляецца. Юрыст ГА “БАЖ”, намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец з такой высновай не згодны і кажа пра намер абскарджання гэтага “ўнутрыведамаснага дакумента” ў той частцы, дзе ён тычыцца журналістаў і іншых грамадзян.
«Новы час» таксама атрымаў папярэджанне за “РБ”
Недзяржаўнай газеце “Новы час” таксама вынесена пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ” галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль.

ГА «БАЖ» будзе абскарджваць дакумент, што абмяжоўвае фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў
Журналісцкая арганізацыя атрымала афіцыйны адказ з Міністэрства ўнутраных спраў на свой ліст ад 4 сакавіка, у якім прасіла даслаць копію прававога акту аб забароне правядзення фота-відэаздымкаў адміністрацыйных будынкаў.