Архіў

"Не журналіст" — ці важна гэта ў сітуацыі з арыштам Чудзянцова? ВІДЭА 25.11.2019

"Не журналіст" — ці важна гэта ў сітуацыі з арыштам Чудзянцова? ВІДЭА

Затрыманы 21 лістапада на беларуска-польскай мяжы па падазрэнні ў кантрабандзе марыхуаны Уладзімір Чудзянцоў арыштаваны на два месяцы. У МУС сітуацыю з затрыманнем Уладзіміра Чудзянцова пакуль што не каментуюць. Тым не менш версія, што Чудзянцову наркотыкі падкінулі, набывае ўсё больш прыхільнікаў. У сацсетках распачатая акцыя за яго вызваленне. Хоць і далёка не ўсе згодныя яе падтрымаць. Ці можна рабіць высновы па справе Чудзянцова, пакуль не вядомыя ўсе падрабязнасці справы? Ці гатовы беларускія журналісты кансалідавана выступіць у абарону затрыманага? Ці варта звяртаць увагу на ідэалагічныя разыходжанні ў поглядах ці старыя крыўды ў такой сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. 

За «голую акцыю» на мастака Кузьміча завялі адміністрацыйную справу 25.11.2019

За «голую акцыю» на мастака Кузьміча завялі адміністрацыйную справу

Два тыдні таму міліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу супраць мастака Аляксея Кузьміча, на якога напісалі скаргу за «голую акцыю» 3 кастрычніка. Але 25 лістапада Кузьміч апублікаваў на Facebook фота пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Права Кастуся Жукоўскага на збор і распаўсюд інфармацыі парушана — Камітэт ААН 25.11.2019

Камітэт ААН прызнаў беларускі ўрад адказным за парушэнне правоў фрылансера Жукоўскага

Камітэт ААН па правах чалавека апублікаваў 21 лістапада два рашэнні (№2955/2017 і 3067/2017) наконт скаргаў былога гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, якога беларускія ўлады сістэматычна пераследавалі за супрацоўніцтва з беларускамоўным спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” (Польшча) без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Запрашаем калег 28 лістапада ў БАЖ: Выніковая прэс-канферэнцыя маніторцаў за асвятленнем парламенцкіх выбараў у СМІ 25.11.2019

Запрашаем калег 28 лістапада ў БАЖ: Выніковая прэс-канферэнцыя маніторцаў за асвятленнем парламенцкіх выбараў у СМІ

Падводзім вынікі! ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентуе высновы кампаніі па маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года. Што цікавіла дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя, якія адрозненні гэтай выбарчай кампаніі ад папярэдніх, якія тэндэнцыі назіраюцца ў асвятленні палітычных працэсаў? Атрымайце адказы на гэтыя ды іншыя пытанні з першых вуснаў!

Швецыя больш не будзе называць Беларусь "Vitryssland" 25.11.2019

Швецыя больш не будзе называць Беларусь "Vitryssland"

Напярэдадні візіту міністра замежных спраў Швецыі ў Беларусь, міністр Анн Ліндэ (Ann Linde) паведаміла, што ўрад Швецыі з гэтага часу перастане выкарыстоўваць старую шведскую назву Беларусі "Vitryssland", у прамым перакладзе азначае "Белороссия", замяніўшы яго на "Belarus"».

25.11.2019

Як зрабіць сваю ініцыятыву бачнай за 1 гадзіну? Раскажам на вэбінары

Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю, ініцыятыву або праэкт бачнымі? А можа вы шукаеце партнэраў у Беларусі або за мяжой? Ці хочаце знайсці валантэраў? Тады наш вэбінар дакладна для вас! 

Журналиста Владимира Чуденцова арестовали. Его подозревают в контрабанде марихуаны 24.11.2019

Журналиста Владимира Чуденцова арестовали. Его подозревают в контрабанде марихуаны

Журналиста Владимира Чуденцова арестовали на два месяца. Об этом TUT.BY сообщил его адвокат Александр Галиев. Сейчас журналист находится в статусе подозреваемого по делу о попытке контрабанды марихуаны через границу.

Второго диджея радио в Бобруйске тоже уволили после «некрасивого» рейтинга городов. Что происходит? 24.11.2019

Второго диджея радио в Бобруйске тоже уволили после «некрасивого» рейтинга городов. Что происходит?

Уволен второй диджей радио в Бобруйске, который в утреннем эфире также говорил о рейтинге белорусских городов — в нем Бобруйск находится на предпоследнем месте. Об этом уже бывший сотрудник радио Вадим Киреев сам сообщил TUT.BY. И подчеркнул: причину увольнения ему прямо не назвали.

23.11.2019

Журналист Владимир Чуденцов по-прежнему в ИВС. Что известно о задержании

Журналист Владимир Чуденцов, которого 21 ноября задержали на пункте пропуска «Брест — Тересполь», по нашей информации, по-прежнему находится в изоляторе временного содержания Ленинского района РОВД Бреста. Правоохранительные органы не комментируют ситуацию. Завтра истекают 72 часа с момента задержания, журналиста должны либо освободить, либо применить к нему меру пресечения.

NEXTA: Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» 23.11.2019

NEXTA: Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы»

Блогер NEXTA (Сцяпан Пуціла) звярнуўся да сваіх чытачоў з адмысловым відэазваротам. Ён прызнаў, што затрыманы за наркотыкі журналіст Уладзімір Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».