Архіў

Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвяшчае пачатак другой эдыцыі і прымае заяўкі
Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» распачынае сваю другую эдыцыю і з 14 верасня да 14 кастрычніка прымае заяўкі. Як паведамляюць арганизатары, беларускія кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах, могуць прэтэндаваць на перамогу ў 13 катэгорыях.

Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт
Асвятленне дзеянняў і рашэнняў улады — жыццёвая неабходнасць для незалежных медыя нават ва ўмовах вымушанай эміграцыі. Але як быць з заявамі прапаганды? Тыражаваць шалёнасць? Альбо ігнараваць? Вострая дыскусія разгарнулася падчас круглага стала, арганізаванага БАЖ і журналісцкай арганізацыяй Mixer (Польшча). Пераказваем асноўныя аргументы бакоў.

Перакупленая «Народная воля» перайшла на лукашэнкаўскія пазіцыі
Пасля таго як нязменны галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч пакінуў сваю пасаду, выданне пратрымалася на блізкіх да старых пазіцыях усяго месяц. За апошнія дні ў падачы матэрыялаў «Народнай волі» адзначыўся карэнны пералом, які ставіць кропку на яе гісторыі як незалежнага медыя. У рэдакцыі звярнуліся нават да ўпадабаных дзяржаўнымі медыя «астролагаў», якія прадказваюць развал Захаду, падзел Украіны і поспехі Пуціна.

«Ёсць людзі, з якімі, здаецца, не мусіць штосьці здарыцца...» Успаміны калег пра Алега Ануфрыенку
Як удар кінжалам прагучала навіна пра смерць журналіста «Настоящего времени» Алега Ануфрыенку. Лёс 35-гадовага рэпарцёра, які раней працаваў у Tut.by і на Радыё «Свабода», складаўся не вельмі проста, і гэта сімптаматычна для супрацоўніка беларускіх незалежных медыяў. Слова сябрам і калегам, якія дагэтуль не могуць паверыць у заўчасны сыход Алега.

«Там, где заканчиваемся все мы, начинается Маша Колесникова»
Экс-редакторка The Village Беларусь Евгения Сугак рассказала в новом выпуске видеоподкаста Часики тикают, как оказалась в политике, писала тексты для Марии Колесниковой и можно ли освободить политзаключенных.

Сям'я арыштаванага ў Расіі журналіста Эвана Гершкавіча просіць ААН вызваліць яго
Сям'я амерыканскага журналіста Эвана Гершкавіча расказала пра зварот у Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па дапамогу. Як піша Reuters, родныя накіравалі петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. Рэпарцёр быў затрыманы ў сакавіку паводле абвінавачання ў шпіянажы, што прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Памёр журналіст «Настоящего времени», былы тутбаевец і свабодавец Алег Ануфрыенка
Наш калега і сябар, журналіст «Настоящего времени» Алег Ануфрыенка памёр 13 верасня пасля раптоўнай хуткай хваробы. Яму было 35 гадоў.

Сабраныя на Марафоне салідарнасці грошы пачалі размяркоўваць паміж профільнымі арганізацыямі
Першыя пераводы сродкаў ужо атрымалі ініцыятывы Dissidentby, "Краіна для жыцця", BY_help і "Беларуская Рада культуры", паведаміла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, піша pozirk.

«Заткнуть нас никому не удастся». Популярное в Кыргызстане издание «Клооп» хотят заблокировать
Один из наиболее популярных кыргызских сайтов находится под угрозой блокировки. Власти страны предлагали ресурсу удалить одну из публикаций. Редакция отказалась. В ответ Министерство культуры и информации решило «приостановить» хостинг сайта в рамках закона о фейках.

Шэсць курсаў на любы густ для беларускіх журналістаў-пачаткоўцаў і блогераў (да 24 верасня)
IFAE MediaLab ладзіць шэсць інтэнсіўных месячных курсаў, якія правядуць практыкуючыя рэдактары ды блогеры. Запісацца на любы курс можна да 24 верасня.