Архіў

26.06.2012

Таццяна Мельнічук: “Танк павінен быў праехаць па акопе, дзе сядзяць салдаты, і я туды спусцілася”

Таццяна Мельнічук – адзіная ў Беларусі карэспандэнтка Бі-бі-сі. Многім знаёмая як рэпарцёр, потым намесніца галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”,  рэдактарка аднайменнай газеты. Ці памірае радыё ў век сучасных тэхналогій? Што такое каханне? Адкуль у такой вытанчанай жанчыны такі баявы характар? Пра стандарты Бі-бі-сі, сабаку Адысея і сарафаны для ўнучак – у шчырай гутарцы для baj.by.

04.06.2012

Аляксандр Тамковіч: “Мне сказалі тады: вам застаўся год, смерць будзе страшнай”

У 2002 годзе Аляксандра Тамковіча адолела цяжкая хвароба, дакладны дыягназ якой не могуць паставіць і дагэтуль. На той час ён быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. Хвароба падзяліла яго жыццё на дзве часткі. Яго імгненна “забыліся” многія сябры, імгненна ён стаў непатрэбны працадаўцам. Настроі былі адпаведныя. Але спадар Тамковіч знайшоў у сабе сілы і пачаў аднаўляцца.