Архіў

08.07.2021

Команда бывшей редакции TUT.BY запускает новое медиа Zerkalo.io

18 мая 2021 года власти опечатали офис самого крупного независимого интернет-медиа Беларуси — TUT.BY, задержали всех, кто там находился, и заблокировали доступ к сайту. Под стражей до сих пор находится 15 человек: действующие и бывшие сотрудники, а также партнеры TUT.BY. Как заявили в Комитете госконтроля, в отношении должностных лиц ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» заведено уголовное дело. Речь идет о части 2 статьи 243 УК РБ — об уклонении от «уплаты сумм налогов, сборов в особо крупном размере». Также начался процесс о признании продукции портала экстремистской. Большинство сотрудников редакции вынуждены были уехать. Все это время новости портала выходят только в официальных аккаунтах медиа в социальных сетях и Telegram.  Часть команды решила продолжить полноценную работу по освещению ситуации в стране и запускает свое медиа — Zerkalo.io.

08.07.2021

Улады пачалі блакаваць на тэрыторыі Беларусі "люстэрка" "Еўрарадыё"

Улады пачалі блакаваць на тэрыторыі Беларусі "люстэрка" "Еўрарадыё" — сайт euroradio.pl. Чытачы ад учора скардзяцца на праблемы з доступам да яго. Сёння такіх паведамленняў стала больш.

08.07.2021

У Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак

Дома ў Ігара Казмярчака адбыўся ператрус у 6:30 раніцы. Затым яго павезлі на допыт.

08.07.2021

Кацярына Андрэева ўпершыню пасля этапавання ў калонію пабачылася з мужам

У гомельскай калоніі адбылося спатканне палітзняволенай Кацярыны Андрэевай з мужам Ігарам Ільяшом. Мінулы раз яны бачыліся ў красавіку яшчэ да этапавання ў калонію.

08.07.2021

Пасля ператрусаў і допытаў рэдактараў "Нашай Нівы" пакінулі за кратамі АБНОЎЛЕНА

Раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю "Нашай Нівы" і дадому да  работнікаў медыя. Ператрусы і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), арт.  293 КК (масавыя беспарадкі). Сілавікі правялі ператрусы ў рэдакцыі і офісе бухгалтэрыі выдання, а таксама дома ў рэдактара Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Андрэя Дынько і ў бухгалтара Вольгі Раковіч. Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна. Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы" Андрэй Скурко таксама праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна. Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак. Галоўны рэдактар навукова-папулярнага часопіса "Наша гісторыя" і дзіцячых часопісаў "Дуду", "Асцярожна: дзеці!" (гэтыя часопісы выдае "НН") Андрэй Дынько праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна. Галоўны бухгалтар "Нашай Нівы" Вольга Раковіч — падазраваная паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Яна затрыманая на 72 гадзіны і будзе дастаўленая ў ІЧУ на Акрэсціна. Карэспандэнта выдання Наталлю Лубнеўскую і фатографа Шуру Піліповіч-Сушчыц адпусцілі з рэдакцыі пад падпіску пра неразгалошванне. Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у Следчым камітэце.

07.07.2021

Журналиста Супрунюка в Бресте отпустили, но продолжат судить

В суде объявили перерыв до 8 июля до 15:00. Олега Супрунюка отпустили, он дома.

07.07.2021

“ТРЭЦI СЕКТАР” правярае мінюст

ГА  “Цэнтр “ТРЭЦI СЕКТАР” правярае мінюст.

07.07.2021

Суд признал законным решение спецкомиссии, на основе которого МВД просит признать продукцию TUT.ВY экстремистской

В Экономическом суде Минска сегодня прошло закрытое заседание по заявлению ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА». Суд признал законным решение специальной комиссии, на основе которого МВД просит признать продукцию TUT.ВY экстремистской, сообщает редакция портала.

7 ліпеня – дзень знікнення Дзмітрыя Завадскага 07.07.2021

21 год таму знік Дзмітрый Завадскі

7 ліпеня спаўняецца 21 год з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах нашага калегі Дзмітрыя Завадскага. У ранейшыя гады 7 ліпеня мы прыходзілі з партрэтамі Дзмітрыя да пад'езда, адкуль ён выйшаў той раніцай. Але ў цяперашніх умовах немагчыма гарантаваць бяспеку калег падчас нават маўклівага стаяння з партрэтам. Але памяць немагчыма забіць. Скрасці. Затрымаць, аштрафаваць ці кінуць на суткі. Таму 7 ліпеня мы заклікаем усіх калег узгадаць Дзмітрыя Завадскага на сваім працоўным месцы хвілінай маўчання. Мы памятаем!

07.07.2021

Апублікавана новае даследаванне IREX пра сферу інфармацыі ў Беларусі ў 2020 годзе

Апублікавана новае даследаванне IREX пра ўплыў пандэміі на СМІ і інфармацыю ў Еўропе і Еўразіі — Vibrant Information Barometer (VIBE). У ім падкрэсліваецца, што сусветны фінансавы спад, абмежаванне ўладамі інфармацыі і дэзінфармацыя, звязаная з сусветнай пандэміяй COVID-19, істотна паўплывалі на сектар СМІ і інфармацыі ў 13 краінах Еўропы і Еўразіі. У 2020 годзе ў Беларусі на медыясферу істотна ў негатыўным ключы паўплывалі дзве асноўныя тэндэнцыі: кіраванне ўрадам крызісам COVID-19 і рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні. Гэтыя тэндэнцыі негатыўна паўплывалі на інфармацыйную прастору краіны. Дзяржаўныя ўстановы пазбягалі даваць інфармацыю пра пандэмію, незалежныя медыя пераследаваліся за распаўсюд "фальшывак" пра COVID-19, а прадзяржаўныя СМІ распаўсюджвалі выказванні па тэме Аляксандра Лукашэнкі.