Архіў

Журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха: «Варта будаваць свой кантэкст, менш жыць у расійскіх наратывах»
Дэбютны раман «Свінні» журналіста Аляксандра Чарнухі быў напісаны на расійскай мове, але сёлета выйшаў па-беларуску — у перакладзе пісьменніка Алеся Плоткі. З прэзентацыяй беларускамоўнага выдання Аляксандр выправіўся ў турнэ па Еўропе. Першай кропкай стала Познань — далей будуць Літва, Латвія, Грузія, Нямеччына, Бельгія, Данія, Нідэрланды. Сустрэліся з Аляксандрам Чарнухам у Познані ды паразмаўлялі пра складнасці перакладу на беларускую, а таксама пра тое, ці мог бы быць у кнізе хэпі-энд і як змагацца з «рускім мірам» у галовах ва ўмовах беларусіх рэалій.

«У ягоных творах ёсьць тое, што робіць сухую гісторыю жывой, захапляльнай і запамінальнай». Уладзімеру Арлову — 70
25 жніўня спаўняецца 70 гадоў Уладзімеру Арлову — пісьменьніку, паэту, гісторыку, чые творы вось ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў зьяўляюцца неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Пра юбіляра гавораць калегі-літаратары, сябры і паплечнікі. Беларуская асацыяцыя журналістаў далучаецца да шчырых віншаванняў юбіляра!

Палітзняволенага Андрэя Фаміна да разгляду апеляцыі перавялі ў магілёўскую турму
Палітвязня этапавалі ў ПУ «Турма 4» 11 ліпеня. У верасні ў Вярхоўным судзе мусяць разгледзець апеляцыйную скаргу па справе Андрэя.

У лістах з-за кратаў Андрэй Кузнечык разважае пра беларускія СМІ і пра тое, як сніць Мінск
Палітзняволены журналіст «Радыё Свабода» ўжо год знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі № 1, дзе адбывае пакаранне, прысуджанае за нібыта стварэнне экстрэмісцкага фарміравання. У лістах, якія атрымліваюць родныя, Андрэй піша пра тое, што шмат чытае – прачытаў ужо амаль сотню кніг. Таксама ён выпісвае шмат перыёдыкі, шукае там цікавую для сябе інфармацыю.

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам
Акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і сябрам Саюза палякаў на Беларусі Анджэем Пачобутам традыцыйна праходзіла ў цэнтры Беластоку. Шматлікімі фотамі з імпрэзы дзеліцца «Радыё Рацыя».

Viber узнал у белорусов, какие функции для дополнительной защиты им нравятся
Мессенджер провел опрос пользователей своей аудитории, чтобы узнать об их отношении к личной цифровой безопасности. Медиа «Точка» публикует результаты исследования.

МОСТ+: праграма мабільнасці для мэтавых кантактаў паміж людзьмі
MOST+ пакрывае дарожныя выдаткі для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах, а таксама для распрацоўкі сумесных праектаў паміж беларускімі спецыялістамі і іх калегамі з краін Еўрапейскага саюза.

«Бабулька-симпапулька». Гомельские пропагандисты скоординировали ботов, чтобы доказать реальность киберпенсионерки
Идеологи отреагировали на публикацию «Флагштока» о создании пропагандистами фальшивого образа гомельской пенсионерки при помощи нейросети. Вместо признания фальсификации работники идеологических служб дали указание оставлять комментарии о том, что гомельская пенсионерка настоящая, просто она очень хорошо выглядит.

Той выпадак, калі газета выратавала тысячы жыццяў. У якім стане цяпер украінская журналістыка
Другі запар Дзень незалежнасці Украіна адзначае ва ўмовах вайны, што наўпрост адбіваецца на працы медыя. У гэты цяжкі час для прафесіі загінулі больш за 70 журналістаў. Да таго ж некаторыя рэпарцёры ў лепшым выпадку перажылі рэлакацыю, у горшым — зазналі палон і катаванні. Аднак украінскія СМІ з годнасцю трываюць выпрабаванні. Нават падчас цяжкіх баёў у Бахмут дастаўляліся газеты, расказвае ў гутарцы з БАЖ кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны (НСЖУ) Сяргей Таміленка.

Цэслер запытаўся: а чаму гэта я вырашыла, што ў мяне атрымаецца? Інтэрв’ю з беларускай фатографкай Яўгеніяй Мужавай
Яўгенія Мужава – вядомая беларуская фатографка, чые здымкі друкавалі нават у французскім глянцы. А яшчэ яе плакат «Мы не мяса» перамог у гарадскім конкурсе Варшавы і на працягу некалькіх тыдняў дэманстраваўся ў самых розных раёнах горада. «Радыё Ўнет» пагутарыла з Яўгеніяй, каб даведацца, як яна рашылася паставіць усё на кон дзеля адкрыцця ў Варшаве сваёй фотастудыі.