Архіў

17.08.2023

Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску

Тэлеграм дзяржаўнай беларускамоўнай газеты «Культура» з нядаўняга часу стаў двухмоўным. Цяпер пасты ў ім дублююцца на рускую, чаго раней ніколі не назіралася. Гэты змены ў палітыцы выдання звязваюць з прыходам на пасаду дырэктара ўстановы «Культура і мастацтва» новага кіраўніка – Наталлі Кузняцовай.

17.08.2023

Праваабаронцы прызналі блогера Аляксандра Ігнацюка палітвязнем

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі ўпэўнены, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную дзейнасць выкарыстоўваюцца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў. 

17.08.2023

Create Culture Group шукае SMM-менеджар_ку

Кандыдату прапануюць занятасць на 75 адсоткаў і гнуткі графік працы ў офісе ў цэнтры Вільні.

16.08.2023

Міністэрства інфармацыі разблакавала рэгіянальны сайт BrestNote

Прыблізна месяц таму брэсцкі сайт BrestNote раптам стаў недасяжны для карыстальнікаў. Аказалася, што інтэрнэт-рэсурс заблакаваны на загад Міністэрства інфармацыі. Падставай сталася тое, што ў архіве публікацый знаходзілася гіперспасылка на СМІ, якое пазней было прызнанае ўладамі «экстрэмісцкім». Днямі сайт аднавіў працу.

16.08.2023

Памёр пісьменнік і журналіст Віктар Карамазаў

Як паведамляе «Звязда», у наступным годзе спадар Карамазаў адзначыў бы свой 90-гадовы юбілей. 

16.08.2023

Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў – «Гомельская вясна» з імем былой журналісткі Ларысы Шчыраковай

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 9 жніўня прыняў адмысловае рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» праваабарончай арганізацыі «Гомельская вясна», а таксама яе інфармацыйнага сайта і акаўнтаў у сацсетках і месенджарах.

16.08.2023

Паэтка Сабіна Брыло: «Я не прызнаю за рускай мовай віны і не прызначаю ёй пакараньня»

Паэтка Сабіна Брыло, якая два гады таму вымушаная была зьехаць зь Беларусі, у інтэрвію Свабодзе расказвае, чаму занялася праваабарончай дзейнасьцю, чаму не тлумачыць замежнікам эмігранцкія праблемы і чаму ня мае ў сваім лексыконе панятку «мова агрэсара».

16.08.2023

Ва Украіне могуць увесці санкцыі супраць 15 беларускіх прапагандыстаў

У спісе сярод іншых ёсць прозвішчы спецыяльнай карэспандэнткі аддзела эканамічных навін галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Ксеніі Лебедзевай, галоўнага дырэктара гэтага Агенцтва Сяргея Хамянтоўскага, палітычнага аглядальніка Аляксея Дзерманта, палітычнай аглядальніцы АТН Марыі Пятрашка, вядучай праграмы «Галоўны эфір» Вольгі Макей.

Леанід Судаленка. Фота: Барыс Гарэцкі, БАЖ 16.08.2023

«У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

Вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка адсядзеў свой несправядлівы тэрмін, як кажуць, ад званка да званка. Але пасля турмы, заўважае ён, зноў трапіў нібыта у турму: бясконцыя праверкі, гутаркі, татальны кантроль. Былы палітвязень пакінуў Беларусь. Адным з першых месцаў, што ён наведаў, стаў офіс БАЖ. Пра што ішла гутарка?

16.08.2023

The Insider рассказал про волну отравлений российских журналистов и активистов в Европе

В течение последнего года новая волна отравлений затронула уехавших из России журналистов и активистов, выяснил The Insider. В октябре в Мюнхене была отравлена журналистка «Новой газеты» и «Медузы» Елена Костюченко, неделю спустя с практически идентичными симптомами столкнулась журналистка «Эха Москвы» Ирина Баблоян в Тбилиси, а весной нейротоксичным веществом была отравлена глава Фонда «Свободная Россия» Наталия Арно. The Insider подробно изучил обстоятельства этих отравлений вместе с врачами — экспертами по отравляющим веществам.