Архіў

22.03.2015

Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 16-22.03.2015 г.

ГА “БАЖ” атрымала афіцыйны адказ з МУС на просьбу даслаць копію прававога акта аб забароне правядзення фота-відэаздымкаў адміністрацыйных будынкаў. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі І. Кубракоў паведамляе, што “ў апошні час у краіне мелі месца факты здымкі грамадзянамі, у тым ліку замежнымі, адміністрацыйных будынкаў з мэтай далейшай дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады”. І таму прымаюцца меры для прадухілення магчымых пагроз – “ад правакацый да тэрарыстычных актаў”. Далей міліцэйскі чыноўнік даводзіць, што ў праваахоўнікаў ёсць законнае права высветліць, для якіх мэт ажыццяўляецца здымка, а прадастаўленне СМІ ўнутрыведамасных дакументаў, якія прымаюцца МУС, абавязковым не з'яўляецца. Юрыст ГА “БАЖ”, намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец з такой высновай не згодны і кажа пра намер абскарджання гэтага “ўнутрыведамаснага дакумента” ў той частцы, дзе ён тычыцца журналістаў і іншых грамадзян.

20.03.2015

«Новы час» таксама атрымаў папярэджанне за “РБ”

Недзяржаўнай газеце “Новы час” таксама вынесена пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ” галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль.

19.03.2015

ГА «БАЖ» будзе абскарджваць дакумент, што абмяжоўвае фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў

Журналісцкая арганізацыя атрымала афіцыйны адказ з Міністэрства ўнутраных спраў на свой ліст ад 4 сакавіка, у якім прасіла даслаць копію прававога акту аб забароне правядзення фота-відэаздымкаў адміністрацыйных будынкаў.

18.03.2015

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні за “РБ” дзяржаўным “Вожыку” і “Наш край”

Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым адказе міністэрства прэсаваму сакратару ГА “БАЖ” Барысу Гарэцкаму.

16.03.2015

На мяжы затрымалі 47 асобнікаў справаздачы праваабаронцаў (ДАПОЎНЕНА)

Як паведаміў сайт spring96.org, 13 сакавіка на літоўска-беларускім памежным пераходзе Каменны Лог мытнікі затрымалі агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яго англамоўны варыянт «Situation of Human Right in Belarus in 2014» – усяго 47 асобнікаў.

15.03.2015

Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 02-15.03.2015 г.

Найбольш актыўна ў згаданы перыяд у медыя-асяродку абмяркоўваліся дзве тэмы: вынясенне Міністэрствам інфармацыі пісьмовых папярэджанняў цэламу шэрагу друкаваных СМІ за недакладнасці ў выходных дадзеных, а таксама “ўнутраны дакумент” МУС, які абмяжоўвае фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў па ўсёй Беларусі.

14.03.2015

Беларускія правайдары з 1 студзеня 2016 года будуць захоўваць усю гісторыю прагляду сайтаў карыстальнікамі (ПАСТАНОВА)

У Беларусі зацверджана інструкцыя аб парадку фарміравання і захоўвання звестак аб інфармацыйных рэсурсах, якія праглядаюцца карыстальнікамі інтэрнэт-паслуг.

12.03.2015

Авторское право для журналистов (Выпуск №13)

Защита авторских прав.

12.03.2015

Незалежную журналістку з Бярозы аштрафавалі на 7,2 млн рублёў

Тамару Шчапёткіну прызналі вінаватай у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

12.03.2015

Гомель: Ларысу Шчыракову аштрафавалі на 20 базавых велічыняў

Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля (суддзя Віктар Казачок) 12 сакавіка прыняў рашэнне аштрафаваць сябру ГА “БАЖ”, незалежную журналістку Ларысу Шчыракову за парушэнне арт. 22. 9 ч.2 КаАП на 20 базавых велічыняў (3 млн 600 тыс. рублёў).