Архіў

Яўгена Меркіса, якога нядаўна этапавалі ў Шклоўскую калонію, будуць зноў судзіць
28 верасня ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрыты працэс над журналістам Яўгенам Меркісам. Як паведамляе «Штодзень», матывіровачная частка гучыць так: «Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».

Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой узнагародзіла палітзняволенага Анджэя Пачобута
Узнагароду «За свабоду слова» атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут, піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».

«Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару
Раней Алесь Пазняк працаваў у «Ганцавіцкім часе» і «Першым рэгіёне». Напярэдадні выбараў-2020 быў затрыманы падчас відэастрыму. Цяпер жыве і працуе ў ЗША. Аднак журналістыка не адпусціла далёка прафесійнага рэпарцёра, і ён вырашыў зрабіць уласны YouTube-канал. У гутарцы з БАЖ Алесь распавёў, навошта гэта яму і што будзе з праектам, калі журналіст вернецца ў Беларусь.

Відэааператара Вячаслава Лазарава прыгаварылі да 5,5 гадоў зняволення, Таццяну Пыцько — да 3 гадоў
Віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго жонку Таццяну Пыцько — да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі вырак сужэнцам сёння, 25 верасня, агучыў суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, абодвух абвінавацілі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Навуковы часопіс «Беларусь і свет» упершыню выдадзены ў папяровым фармаце
Адукацыйная ініцыятыва «Беларуская акадэмія», якая мае аддзелы ў Коніне і Беластоку, упершыню выдала свой часопіс «Беларусь і свет» у папяровым фармаце. Гэта трэці па ліку нумар часопіса, які змяшчае каля дзясятка матэрылаў з розных галін навукі, якія наўпрост тычацца Беларусі і сітуацыі вакол яе. Аб выданні з яго галоўным рэдактарам Святланай Куль-Сяльверставай пагутарыў карэспандэнт Radio Unet Уладзімір Лапцэвіч.

«Обсуждать проклятые сокровенные проблемы». Николай Халезин запустил YouTube-проект
Театральный режиссер, который в 1990-е работал журналистом в независимых медиа, объявил о запуске YouTube-проекта «Перетрём с Халезиным». В роликах вместе с гостями он готовит разные блюда, трапезничает и обсуждает проблемы белорусов.

Воркшоп «Травма свидетеля в журналистике — как помочь себе» (дедлайн — 25 сентября)
Этот интерактивный воркшоп будет полезен журналистам, которые работают с текущей новостной повесткой и чувствительными темами, правозащитникам и гражданским активистам.

Вядомага спартыўнага блогера будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэміскай дзейнасці»
У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня распачнецца суд над аўтарам Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» і экс-супрацоўнікам «Народнай газеты» Дзмітрыем Сельвеструком. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенасці), піша «Вясна».

Ідзе лiк на дні да скону выдання «Прэсбол». Ужо на гэтым тыдні можа выйсці яго апошні нумар
Пры гэтым брэнд «Прэсбол» можа і не знікнуць – па дадзеных Tribuna.com, АБФФ хоча захаваць выхад якога-небудзь выдання пад такой назвай.

Два буйныя беларускія медыя плануюць стварыць новы незалежны тэлеканал
Як стала вядома «Белсату» з уласных крыніцаў, «Еўрарадыё» і «Malanka Media» ствараюць тэлебачанне з працоўнаю назваю «Belarus today». «Белсат» папрасіў заснавальніка «Malanka Media» Паўла Марыніча распавесці пра новы праект.