Архіў

Асуджанага карэспандэнта Белтэлерадыёкампаніі занеслі ў спіс «экстрэмістаў»
Міністэрства ўнутраных спраў абнавіла ведамасны «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Спіс папоўніўся адразу 34 прозвішчамі, у іх ліку колішні вядоўца крымінальнай хронікі Дзмітрый Лукша і яго жонка-журналістка Паліна Палавінка.

Ігар Лосік, Кацярына Андрэева, Дзяніс Івашын. Каго Рада БНР узнагародзіла медалём ордэна «Пагоні»
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне медалём ордэна «Пагоні» шэрагу беларусаў. «Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны», — заявіла Івонка Сурвіла.

У Бабруйску сілавікі правялі ператрус у журналіста Андрэя Карэліна
Ператрус адбыўся 24 сакавіка, у журналіста забралі сістэмны блок, сам Андрэй на волі.

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў жодзінскае СІЗА
Аляксандр Манцэвіч зараз знаходзіцца ў следчай турме №8 горада Жодзіна.

Нашчадкі айцоў БНР. Як сёння жывуць унукі Антона Луцкевіча і Аркадзя Смоліча
Алеся Луцкевіч і Віталь Моос ніколі не сустракаліся ў рэальным жыцьці. Але добрымі сябрамі былі іхныя дзяды Антон і Аркадзь. 25 сакавіка 1918 году яны абвяшчалі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Пазьней Антон Луцкевіч стане яе прэм’ерам, а Аркадзь Смоліч — ягоным намесьнікам.

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста
Кніга пабачыла свет яшчэ ў 2019 годзе.

Праваабаронцы прызналі палітзняволенай экс-супрацоўніцу тэлеканала «Беларусь 2»
Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні палітычнымі вязнямі 12 асобаў, затрыманых ці ўжо асуджаных паводле «народнага артыкула» за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. У гэтым пераліку і былая работніца Белтэлерадыёкампаніі Вольга Гладкая.

Образовательная программа «Say No to Hate Speech» от CHANCE International (25 марта)
Тренинг подойдет для молодых работников, активистов, журналистов и людей, которые интересуются темой языка вражды и неформальным образованием.

Журналіста выдання «Коммерческий Курьер» асудзілі на 15 сутак
Затрыманага ўчора ў Бабруйску журналіста выдання «Коммерческий Курьер» Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 сутак

Дзіцячы канал "Бэйбус" запусціў цыкл пазнавальных праграм для самых маленькіх.
Дзіцячы канал @bybaybus запусціў цыкл пазнавальных праграм для самых маленькіх. Пачалі з лічбаў: у першым відэа Бэйбус і маленькая Лера вучаць лічбу "1".