Архіў

28.12.2015

Палітычная журналістыка: правілы гульні (да 19 студзеня)

Навучальны курс 23.01–19.03.2016 года. Мінск-Вільня.

28.12.2015

В Турции застрелен журналист, критиковавший ИГ

27 декабря в Турции  был застрелен оппозиционный сирийский журналист и документалист Наджи Аль-Джерф. Убийство произошло в городе Газиантеп, недалеко от сирийской границы.  Об этом сообщает Lenta.ru со ссылкой на Deutsche Welle.

28.12.2015

Праект бюджэта-2016: каля 45 мільёнаў еўра на дзяржаўныя СМІ

На СМІ ў дзяржаўным бюджэце на 2016 год прадугледжана каля 45 млн еўра (900 120 843,0 тыс. руб).

28.12.2015

У Магілёве сябры ГА “БАЖ” абмеркавалі планы на 2016 год

У грамадскім цэнтры “Кола” ў Магілёве 26 снежня адбыўся сход сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

Кастусь Жукоўскі 28.12.2015

Гомельскага журналіста выклікаюць адразу ў два пастарункі

28 снежня гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага адначасова выклікаюць у Калінкавіцкі і Кармянскі раённыя аддзелы міліцыі.

27.12.2015

Вынікі 2015 года. «Прэс-клуб Беларусь»

Адметнай з’явай 2015 года, безумоўна, стаў “Прэс-клуб Беларусь”, якія зладзіў больш за дзесяць адкрытых лекцый і майстар-класаў для журналістаў у Мінску. Прэс-служба ГА “БАЖ” папрасіла кіраўніцу ўстановы Юлію Слуцкую расказаць пра вынікі працы ў гэтым годзе, а таксама падзяліцца сваімі назіраннямі за беларускай медыясферай ды пажаданнямі калегам.

27.12.2015

Інфармацыйная рассылка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 23.11.–27.12.2015 г.

На СМІ ў дзяржаўным бюджэце на 2016 год прадугледжана каля 45 млн еўра. Гэта вынікае з праекта Закона “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год”, апублікаваным на сайце Міністэрства фінансаў. У тым ліку на тэлебачанне і радыёвяшчанне прадугледжана каля 36,6 млн еўра, на перыядычны друк і выдавецтвы – каля 3,5 млн еўра, на “іншыя пытанні ў галіне СМІ” – 4,7 млн еўра. “Важна адзначыць, што ўвогуле ў праекце бюджэта на 2016 год няма павелічэння амаль ні ў якіх галінах, – адзначае медыяаналітык Паўлюк Быкоўскі. – Там, дзе ёсць, – гэта павелічэнне на 12%, на ўзровень інфляцыі. Сама скіраванасць бюджэта на эканомію паказвае: там, дзе можна было сэканоміць, там сэканомілі. Калі казаць пра разлікі выдаткаў на дзяржаўныя медыя ў параўнанні з папярэднімі гадамі, то тут ёсць пэўныя цыклы. Для гадоў, на якія прыпадаюць прэзідэнцкія выбары, як правіла, прадугледжана лепшае фінансаванне дзяржаўных медыяў у параўнанні з гадамі, калі прэзідэнцкіх выбараў няма”.

27.12.2015

Моладзевая рэдакцыя часопіса “Абажур” запрашае калег на прэзентацыю навагодняга нумара

Чакаем вас: 29 снежня, аўторак, кавярня “Верхні горад” (пл.Свабоды, 4), 18.00.

24.12.2015

“Абажуру” – 15 гадоў

Удзень 12 снежня ў мінскі офіс БАЖ завітаў Уладзімір Дзюба з двума торцікамі. Юбілей “Абажура” прайшоў пад абедзенную гарбату і традыцыйныя ў кампаніі Уладзіміра Барысавіча “журналісцкія байкі”. Але прэс-служба ГА “БАЖ”  дамовілася сустрэцца з ім яшчэ раз, каб прыгадаць, як усё пачыналася.    

24.12.2015

У Магілёўскай вобласці журналісты раённага радыё застануцца без працы?

У Магілёве адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, на якім, у ліку іншых, было разгледжана пытанне пра стан раённага радыёвяшчання ў вобласці.