НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

09.01.2023

«Партал рабіў наш голас гучнейшым, а праблемы, з якімі мы сутыкаліся, бачнымі». Чытачы пра тое, за што любілі TUT.BY

Сёння, 9 студзеня, пачаўся суд па «справе TUT.BY» — медыя, якое больш за 20 гадоў было галоўным СМІ краіны. З яго многія беларусы пачыналі свой дзень і ім жа заканчвалі. Незадоўга да пачатку суда мы папрасілі чытачоў расказаць, што для іх значыў TUT.BY і за што яны яго любілі. У адказ атрымалі вялізную колькасць водгукаў. Як сказалі супрацоўнікі нашага аддзела SMM, «здаецца, нам зламалі зваротку». Публікуем частку вашых лістоў.

09.01.2023

«Для рэжыму падпіска на ўкраінскія каналы горш за Nexta»

Былыя арыштанты распавялі праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў снежні, пра тое, каго цяпер затрымліваюць сілавікі і як змянілася сітуацыя з затрыманымі па палітычных матывах у сувязі з вайной ва Украіне.

09.01.2023

МЗС Польшчы: Польшча ўвесь час патрабуе вызвалення Анджэя Пачобута

Суд над Пачобутам меўся пачацца сёння, але яго зноў адклалі – на гэты раз на 16 студзеня.

09.01.2023

«Не магу без гэтай традыцыі жыць»: журналістка і культурніцкая амбасадарка Марыя Грыц распавяла чаму не можа спыніцца калядаваць

Журналістка, вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» на «Белсат», а гэтаксама руплівіца беларускай культуры і мовы ва ўсіх краінах, дзе бывалася, Марыя Грыц калядуе ўжо больш за дзесяць гадоў.

09.01.2023

Па дарозе ў альтэрнатыўную рэальнасць. Зварот рэдакцыі «Люстэрка» ў сувязі з пачаткам суда па справе TUT.BY

Праз больш чым паўтара года пасля затрымання, 9 студзеня, пачынаецца суд над супрацоўнікамі TUT.BY: галоўным рэдактарам Марынай Золатавай, гендырэктарам Людмілай Чэкінай, рэдактарам Вольгай Лойка, журналісткай Аленай Талкачовай і юрыстам Кацярынай Ткачэнка. Увесь гэты працэс — сюр, які можна назваць фінальным рыўком па дарозе ў альтэрнатыўную рэальнасць, дзе сапраўдныя навіны — гэта зло. А зло, як вядома, мусіць быць пераможанае.

09.01.2023

«Дарагая дзяржаўная прапаганда». Адзін дзень вяшчання БТРК абыходзіцца ў 330 тысяч рублёў!

Тэлеграм-канал «Нашы грошы» нядаўна заўважыў, што 1,1 млн рублёў, прызначаны для аплаты знешніх даўгоў краіны, пераразмеркаваўся на карысць прапагандысцкіх тэлеканалаў. Але гэта быў усяго толькі «навагодні бонус» для дзяржТБ, грошай туды выцякае на парадкі больш.

09.01.2023

Журналісты тэлеканала Freedom трапілі пад абстрэл на ўскраіне Бахмута

У гэту суботу, 7 студзеня, здымачная група тэлеканала Freedom трапіла пад абстрэл расейскіх войскаў на ўскраіне Бахмута Данецкай вобласці. Адпаведнае відэа журналісты апублікавалі на YouTube.

09.01.2023

Лукашенко потребовал создать в Союзном государстве «мощный и современный медиахолдинг»

В Союзном государстве в 2023 году необходимо создать мощный и современный медиахолдинг. Об этом Александр Лукашенко заявил на встрече с государственным секретарем Союзного государства Дмитрием Мезенцевым, передает его пресс-служба.

09.01.2023

Советы для журналистов, использующих сервис Canva

Возможность создавать и распространять информацию в визуальных форматах позволяет журналистам и редакциям использовать динамичные способы вовлечения аудитории. В современном мире с его идеей визуальной экономии это особенно важно.

09.01.2023

Аксана Колб: Сёння мы ўсе TUT.BY. І як бы хто не стараўся, свабоду слова не забіць

Больш за ўсё на свеце мне хацелася б абняць цябе, Марына. Як ты абняла мяне ў мой першы дзень у СІЗА. Абняць, усміхнуцца і сказаць, што ўсё будзе добра.