Архіў

Суд у Брэсце пакараў мясцовага відэаблогера Дзмітрыя Гарбунова арыштам на 10 сутак 04.05.2017

Суд у Брэсце пакараў мясцовага відэаблогера Дзмітрыя Гарбунова арыштам на 10 сутак

Справа Гарбунова разглядалася на працягу двух дзён (2 і 3 траўня) у судзе Ленінскага раёна Брэста, у выніку ён быў абвінавачаны ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і на падставе артыкула 23.4 Кодэкса  аб адміністратыўных правапарушэннях суддзя Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб арышце блогера.

03.05.2017

У суполцы tut.by "ВКонтакте" 96 % рэспандэнтаў заявілі, што не давяраюць нацыянальнаму тэлебачанню

Агулам у галасаванні на 22.40 3 траўня ўзялі ўдзел 4 601 чалавек. З іх 4 419 (96 %) чалавек прагаласавалі за недавер нацыянальнаму тэлебачанню.

03.05.2017

Відэатрансляцыя адкрыцця выставы World Press Photo

З 4 да 24 мая ў Мінску пройдзе міжнародная выстава World Press Photo 2017, на якой можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2016 года. Экспазіцыя будзе адкрытая для наведвання у прасторы ЦЭХ, Кастрычніцкая 16.

Вынікі «Вольнага слова-2016» 03.05.2017

Названыя лаўрэаты конкурсу «Вольнага слова-2016» ФОТАРЭПАРТАЖ

У Мінску названыя лаўрэаты конкурсу "Вольнае слова".

03.05.2017

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду

Прыходзіць да найстарэйшага віцебскага актывіста і распаўсюдніка незалежных СМІ па важных датах  ужо стала традыцыяй для віцебскіх БАЖаўцаў. Летась журналісты падарылі Барысу Хамайду знакавы фотаздымак 25-гадовай даўніны — таго часу, калі Барыс Ханонавіч заснаваў газету “Выбар” — адно з першых дэмакратычных выданняў Віцебшчыны.

03.05.2017

Анемпандыстаў завітаў ў Гродна з “Колерам Беларусі”

У гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця адчынілася выстава дызайнера, мастака Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі". Аўтар “Народнага альбома” прадставіў на сценах былой галерэі “Крыга” больш за паўсотні сваіх фотапрацаў, на якіх паказаныя розныя мясціны Беларусі.

03.05.2017

«Хартыю-97» высяляюць з офіса ў Варшаве (дапоўнена)

Сайт «Хартыя-97» 2 мая атрымаў ліст «Беларускага дома» ў Варшаве з просьбай цягам двух-трох дзён вызваліць памяшканні, якія яны займаюць.