Архіў

09.12.2021

Затрымнага ўчора Сяргея Сацука прызналі палітычным зняволеным

8 снежня 2021 г. быў у чарговы раз затрыманы журналіст-расследвальнік, рэдактар беларускага партала «Ежедневник» (ej.by) Сяргей Сацук. У гэты ж дзень у яго прайшоў вобшук і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Сайт парталу ej.by быў заблакаваны.

09.12.2021

У рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час» зноў прыйшлі сілавікі. Гэта трэці ператрус за паўгода

Раніцай 9 снежня ў рэдакцыю недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. У выніку сілавікі забралі  флэш-картку і некаторыя дакументы.

09.12.2021

Радавалі людзі, нават следчы — Андрэй Аляксандраў аб прыемных момантах 2021-га

У адыходзячым годзе радавалі перш за ўсё людзі, распавёў журналіст, медыяменеджар і палітвязень Андрэй Аляксандраў у інтэрв'ю "Радыё Свабоды". Журналісты папрасілі яго расказаць пра прыемныя моманты 2021 года.

09.12.2021

Журналістаў за кратамі найбольш у гісторыі; Беларусь на пятым месцы ў сьвеце, — CPJ

  Базаваны ў Нью-Ёрку Камітэт у абарону журналістаў (CPJ) апублікаваў даклад, у якім адзначаецца, што колькасьць журналістаў за кратамі сёлета дасягнула гістарычнага максымуму.

08.12.2021

Пракуратура заблакавала сайт «Брэсцкай газеты»

Пракуратура незадаволеная, што рэдакцыя публікавала інфармацыю, якая «негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў

08.12.2021

Рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука затрымалі, ён будзе змешчаны ў СІЗА

Заблакаваны беларускі партал "Ежедневник" (ej.by). У яго рэдактара, журналіста-расследвальніка Сяргея Сацука прайшоў вобшук і допыт у Следчым камітэце. Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, Сяргея Сацука ўзялі пад варту пасля допыту па старой справе аб атрыманні хабару. Ён будзе змешчаны ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

08.12.2021

Жонка блогера Эдуарда Пальчыса пра мужа: «Добра выглядае, крыху схуднеў, але вельмі бледны, бо больш за год ня бачыў сонца»

У Менскім гарадзкім судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да блогера Эдуарда Пальчыса. Суд зрабілі закрытым. На пачатку працэсу палітвязень адмовіўся ўставаць, заявіў адвод судзьдзі Пятру Арлову і папрасіў самога яго, Пальчыса, выдаліць з залі.

08.12.2021

Анджэй Пачобут другі раз стаў журналістам году ў Польшчы

Палітвязень Анджэй Пачобут, які па-ранейшаму знаходзіцца ў турме, атрымаў галоўную журналісцкую прэмію Польшчы.

08.12.2021

В Париже арестован подозреваемый в убийстве Джамаля Хашогги

Во Франции по подозрению в убийстве журналиста Джамаля Хашогги задержан 33-летний гражданин Саудовской Аравии. Хашогги, публично критиковавший аравийский режим и наследного принца, в октябре 2018 года был убит и расчленен прямо в саудовском консульстве в Стамбуле.

07.12.2021

Таццяна Нядбай пра эміграцыю: Важна не распусціцца бы соль у вадзе ў культуры іншых краінаў

Пераслед за іншадумства займае першае месца ў маніторынгу парушэнняў правоў чалавека, які робіць Беларускі ПЭН-цэнтр.