Архіў

Чарговы дзень суда над Пальчысам. Акцыя працягваецца
У сераду 19 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць аўтара сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса. Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

Эквадор адключыў інтэрнэт заснавальніку Wikileaks Асанжу
Улады Эквадору афіцыйна пацьвердзілі, што абмежавалі доступ да інтэрнэту для заснавальніка сайту Wikileaks Джуліяна Асанжа, каб ня ўмешвацца ў выбары ў ЗША.

Антон Матолька: Жыццё ў Facebook і па-за ім
Дзяржава зрабіла так, што людзі, якія стараюцца трымаць сябе ў прававых рамках і не парушаць заканадаўства, не могуць гэтага зрабіць, выказвае меркаванне Антон Матолька ў «Размове Мацкевіча».

Прасоўванне кантэнту ў сацыяльных сетках. Што важна рабіць рэдакцыям СМІ
Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі на курсах і ў публікацыях не стамляецца нагадваць беларускім калегам пра важнасць вядзення камунікацыі з чытачамі праз сацыяльныя сеткі.

Гарашчэню, які абразіў Барадуліна, заблякавалі на Facebook
Дырэктар агенцтва «Акадэм-нерухомасьць», пазаштатны выкладчык БДУ Аляксандар Гарашчэня, які апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках абразьлівыя словы ў адрас народнага паэта Рыгора Барадуліна, паведаміў, што яго заблякавалі на Facebook.

БАЖ, БСЖ і шведскі інстытут FOJO ладзяць канферэнцыю “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў”
20–21 кастрычніка шведскі медыяінстытут FOJO, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і ГА “Беларускі саюз журналістаў” правядуць у Мінску канферэнцыю “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў”.

Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава сумесна з партнёрскімі арганізацыямі абвяшчае конкурс на падтрымку сумеснай дзейнасці, накіраванай на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні; абарону правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых правоў, а таксама на садзейнічанне магчымасці ўразлівых груп карыстацца сваiмі правамі.

«Общество в процессе перемен — новые вызовы для Беларуси и Германии»: образовательная поездка для журналистов в Берлин
Школа журналистики ММОЦ им. Й. Рау при поддержке Министерства иностранных дел Федеративной Республики Германии приглашает журналистов печатных, электронных и онлайн-медиа всех форм собственности принять участие в образовательной поездке в Берлин.

Віктар Марціновіч: Пётр, які прыдумаў усё
Калі вымяраць поспех грашыма (а чым яго яшчэ, калі падумаць, варта вымяраць), дык кніга Сашы Раманавай пра Пятра Марцава – самы паспяховы беларускі кніжны праект за апошнія пяць гадоў. Яшчэ на этапе краўдфандынгу ды папярэдняй продажы «Марцаў» сабраў грошай болей, чым у гэтым годзе давалі за перамогу на Гедройцы. І тое здарылася за кошт мабілізацыі такога звычайна млявага беларускага чытача.

Аўторак. Трэці дзень суда над Эдуардам Пальчысам
У Мінскім гарадскім судзе — працяг судовага працэсу па крымінальнай справе над 25-гадовым жыхаром Ліды Эдуардам Пальчысам — заснавальнікам блогу 1863-x, вядомым пад псеўданімам Джон Сільвер.