Архіў

20.05.2015

Вярхоўны суд дамагаецца, каб Польшча забараніла «Белсату» выкарыстоўваць свой лагатып

Беларускія суддзі хочуць, каб польскі суд прызнаў іх вырак, згодна з якім «Белсат» парушае правы менскага прадпрымальніка. Кіраўніцтва каналу лічыць вырак палітычна матываваным.

19.05.2015

Рэдактары: “Рэестр Мінінфармацыі можа пагоршыць і без таго несалодкае жыццё недзяржаўных СМІ”

Паводле пастановы Мінінфармацыі ад 17 красавіка, да 1 ліпеня распаўсюднікам друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ належыць прадаставіць звесткі пра сябе ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў адпаведныя Дзяржаўныя рэестры.

19.05.2015

Сайт kyky.org таксама атрымаў ліст з Мінінфарма аб парушэнні заканадаўства аб СМІ

Культурніцкі інтэрнэт-часопіс kyky.org 15 мая таксама атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі аб парушэнні заканадаўства аб СМІ.

18.05.2015

Андрэй Бастунец: Распаўсюднікаў СМІ фактычна прымушаюць адсочваць кантэнт медыя

Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец прааналізаваў пастанову Мінінфармацыі «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці распаўсюднікаў друкаваных, тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ», а таксама падрыхтаваў шэраг рэкамендацый рэдакцыям.

18.05.2015

Мінінфармацыі высвятляе ўладальнікаў сайтаў “Тузін Гітоў” і ucpb.org

Следам за “Беларускім Радыё Рацыя” і сайтам Freeregion.info лісты ад міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч атрымалі рэдакцыя музычнага парталу “Тузін Гітоў” і сайт прыхільнікаў Аб'яднанай Грамадзянскай пртыі (АГП) ucpb.org.

15.05.2015

«Белпошта» адмаўляецца распаўсюджваць недзяржаўныя СМІ. Нават насуперак уласнай выгадзе (Дакумент)

Рэдакцыя "Intex-press" (г. Баранавічы) зноў атрымала ад РУП "Белпошта" адмову на просьбу ўключыць газету ў падпісны каталог.

15.05.2015

Мінінфармацыі рыхтуе папярэджанні шэрагу сайтаў? (+Каментар юрыста)

Ужо некалькі рэдакцый сайтаў атрымалі афіцыйныя лісты за подпісам міністра Ліліі Ананіч. Яна інфармуе пра выяўленыя на рэсурсах «парушэнні заканадаўства аб СМІ» і запытвае звесткі пра юрыдычную ці фізічную асобу ўладальнікаў. Верагодна, гэта робіцца дзеля далейшага вынясення афіцыйных папярэджанняў.

14.05.2015

Аляксандр Алесін: Я па-ранейшаму застаюся абвінавачаным

Вядомы беларускі журналіст і эксперт Аляксандр Алесін па-ранейшаму застаецца ў статусе абвінавачанага па крымінальнай справе аб супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі, заведзенай КДБ Беларусі ў снежні мінулага года. Пра гэта ён распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” 13 мая.