Архіў

03.12.2021

«Ратуй сябе! Антыкрызісны курс для журналістаў і медыя на рэлакацыі і ў Беларусі» (заяўкі да 12 снежня)

Запрашаем на курс беларускіх медыясупрацоўнікаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, Грузіі і Украіне і дбаюць пра тое, як падчас крызісу не толькі застацца ў прафесіі, але і пашырыць свае журналісцкія кампетэнцыі, каб быць запатрабаванымі на медыярынку.  

03.12.2021

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна "Смеласць" пра пратэсты ў Беларусі трапіў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар"

"Смеласць" (Courage) кваліфікаваўся на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм". Цяпер у лонг-лісце 138 карцін. Ці трапіць стужка Аляксея Палуяна ў шорт-ліст прэміі, стане вядома ўжо 21 снежня.

02.12.2021

У Глыбокім следчыя апыталі журналістку Таццяну Смоткіну па справе пра абразу Лукашэнкі

У Глыбокім 2 снежня супрацоўнікі Следчага камітэта прыехалі да журналісткі Таццяны Смоткінай. Следчы Іванькоў цікавіўся ў яе, дзе знаходзіцца яе муж, а пасля апытаў журналістку. Нагодай для візіту, паводле следчага, стала крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі — нібыта хтосьці на дзвярах іх шматкватэрнага дома год таму размясціў улёткі з тэкстам абразлівага зместу наконт кіраўніка краіны.

02.12.2021

Телеграм-канал Артема Шрайбмана признан экстремистским

Telegram-канал политического аналитика Артема Шрайбмана признан экстремистским. Об этом сообщает ГУБОПиК МВД.

02.12.2021

«Я здзіўлены, што ты прыйшла»: жонка праваабаронцы Судаленкі распавяла пра сустрэчу ў СІЗА

Палітзняволены, юрыст, сбра БАЖ, кіраўнік Гомельскага аддзялення "Вясны" Леанід Судаленка днямі сустрэўся з жонкай у СІЗА. Спатканне, якое ім далі, аказалася для сямейнай пары поўнай нечаканасцю.

02.12.2021

Сяргей Пульша: «Гена, ты куды? Мы недаразмаўлялі!»

Менавіта такое пачуццё ў мяне цяпер — пачуццё недасказанасці. Нібыта мы пачалі размову, і яе не скончылі. А цяпер — няма з кім. Гена Кеснер памёр ва ўзросце ўсяго 50 гадоў.

02.12.2021

Генадзь Кеснер: На знак салідарнасці з намі Мінск скалануўся ад рову клаксонаў. А мы проста заплакалі…

Чвэрць стагоддзя таму ўлады знішчылі першую недзяржаўную беларускамоўную прыватную радыёстанцыю — «Радыё 101,2 FM». Нагода была чыста фармальнай, надуманай, а малады, таленавіты калектыў самабытнага, сапраўды беларускага радыё мусіў быў гвалтоўна спыніць сваё існаванне.

Пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця наш калега Генадзь Кеснер 02.12.2021

Пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця Генадзь Кеснер. Развітанне ў пятніцу

У Мінску пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, вядомы беларускі журналіст Генадзь Кеснер.

01.12.2021

Вобшукі ў Крычаве і Магілёве

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў КДК прыйшлі 1 снежня з вобшукамі да праваабаронцы Барыса Бухеля ў Магілёве і да журналіста Сяргея Няроўнага ў Крычаве.

01.12.2021

Рускамоўная версія сайта IJNet шукае рэдактара сацыяльных сетак

Гэтая пазіцыя разлічана на частковую занятасць і дыстанцыйную працу. IJNet сочыць за падзеямі ў свеце міжнароднай журналістыкі і публікуе інфармацыю на сямі мовах: арабскай, кітайскай, ангельскай, персідскай, партугальскай, рускай і гішпанскай.