Архіў

Основания для задержания неизвестны. Дело Валерии Уласик, к которой пришли с обыском, поступило в суд 08.09.2020

Основания для задержания неизвестны. Дело Валерии Уласик, к которой пришли с обыском, поступило в суд

Утром 8 сентября оперативники в штатском пришли домой к редактору отдела новостей TUT.BY Галине Уласик — они провели обыск и увезли с собой ее дочь Валерию. Сказали, что задерживают в связи с совершением административного правонарушения — участие в «несанкционированном массовом мероприятии», позже добавили, что Валерия Уласик также проходит подозреваемой по уголовному делу о массовых беспорядках. Сегодня начался суд по административному делу, в ходе которого основания для задержания Валерии озвучены не были. Более того, выяснилось, что в материалах есть уведомление с подписью девушки, которую она на самом деле не ставила.

08.09.2020

«Прыйшлі зь ператрусам, нібыта яны гоняць самагонку і прадаюць». Як затрымалі сям’ю сябра БАЖ

Выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сьвятлана Воўчак, якая брала ўдзел у стварэньні страйкаму БДУ, і яе муж, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Волчак адбываюць 15-дзённыя арышты ў ізалятары гораду Іванава Берасьцейскай вобласьці. Свабода высьвятляла падрабязнасьці.

08.09.2020

Арцёма Сізінцава будуць судзіць 16 верасня ў Жодзіне

Незалежны журналіст, які супрацоўнічае з "Беларускім Радыё Рацыя", 8 верасня быў часова вызвалены з жодзінскага ізалятара. 16 верасня Арцём Сізінцаў мусіць явіцца ў суд на разгляд адміністрацыйнай справы паводле арт. 23.34 КаАП. Журналіста вінавацяць ва ўдзеле ў масавай вулічнай акцыі, хаця падчас затрымання ён тлумачыў сілавікам, што выконвае прафесійныя абавязкі.

08.09.2020

Сто базавых на дваіх: магілёўскія журналісты атрымалі велізарныя штрафы

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 7 верасня пакараў журналістаў-фрылансераў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага штрафамі ў памеры 50 базавых велічынь кожнаму паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП — за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

08.09.2020

У Бабруйску затрымалі журналіста і праваабаронцу Сяржука Лацінскага

Сяржука Лацінскага затрымала транспартная мiлiцыя, завезлi ва Упраўленне ўнутраных спраў, а адтуль — у IЧУ.

08.09.2020

Супраць Валерыі Уласік — адміністрацыйная справа, прайшоў вобшук

Высветлілася, што ператрус быў у сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Валерыі Уласік. Яе падазраюць у масавых беспарадках. Супраць яе заведзена адміністрацыйная справа. Падчас вобшуку сілавікі забралі мабільныя тэлефоны, два ноўтбукі і флэшкі. З рэдактаркай партала TUT.BY Галінай Уласік усё добра, яна кантактуе з адвакатам пасля ператрусу. Яе дачка Валерыя Уласік таксама журналістка, цяпер працуе ў сферы PR.

07.09.2020

Арцёма Сізінцава трымаюць у Жодзіне. 8 верасня будуць судзіць

Незалежны журналіст, які супрацоўнічае з "Беларускім Радыё Рацыя", быў затрыманы ў Мінску 6 верасня прыкладна а 14-й  гадзіне на вуліцы Чабатарова, што ў раёне Трактарнага завода.

07.09.2020

Журналістку Насту Захарэвіч пакаралі 7 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі

Такое рашэнне вынесла суддзя Цэнтральнага суда Мінска Вікторыя Шабуня.

07.09.2020

Увесь арышт трымаў галадоўку. На волю выйшаў журналіст Алесь Сабалеўскі

У панядзелак у Магілёве выйшаў на волю журналіст рэгіянальнага інфармацыйнага сайта “Магілёўскі рэгіён” Алесь Сабалеўскі. Усе 8 сутак арышту, прызначаных судом нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, журналіст трымаў галадоўку.