Архіў

18.10.2021

Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Студзень-верасень 2021 года

  Беларускі ПЭН вядзе сістэмны збор інфармацыі аб рэалізацыі культурных правоў і выкананні правоў дзеячаў культуры. Са жніўня 2020 і па цяперашні час мы з’яўляемся сведкамі і дакумэнталістамі спланаванага і надзвычайнага ціску на беларускую грамадзянскую супольнасць і дзеячаў культуры ў прыватнасці. Гэта трагічны час для свабоды самавыяўлення, свабоды творчасці, свабоды думкі. Зацяжны грамадска-палітычны крызіс характарызуецца зневажаннем асноўных правоў і свабод чалавека, перасьледам за іншадумства, цэнзурай, атмасферай страху і выцясненнем з краіны прыхільнікаў пераменаў.

18.10.2021

Лукашэнка зняў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. Ён прабыў на пасадзе амаль 10 год

Новым міністрам прызначаны ўжо экс-намеснік міністра МУС Сяргей Хаменка.

18.10.2021

Андрэю Скурко працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Учора, 17 верасня, палітвязень і нашанівец Андрэй Скурко не выйшаў на волю. Гэта значыць, што яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц, напісала ў Фэйсбуку яго жонка Паўліна Скурко.

17.10.2021

Суд над Сяргеем Няроўным перанеслі на сераду, вінавацяць у экстрэмізме

У Крычаве пачаўся суд над затрыманым у выходныя журналістам Сяргеем Няроўным, якога звінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў і заявіў, што забраная падчас ператрусу ў яго кватэры тэхніка была ўскрытая сілавікамі з парушэннем заканадаўства. Суд пастанавіў адкласці разгляд адміністрацыйнай справы да 20 кастрычніка, а Сяргея Няроўнага — вызваліць. Паводле КаАП Няроўнаму пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт. Сяргей Няроўны — былы галоўны рэдактар крычаўскай недзяржаўнай газеты «Вольны горад».

17.10.2021

Юрый Жыгамонт выдаў кнігу пра свае падарожжы па Беларусі

У падарожніка-дылетанта Юрыя Жыгамонта выйшла кніга "Мястэчкі і вёскі Беларусі".

16.10.2021

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову назвалі «журналісткамі году» на фэстывалі PRIX Europa

Фестываль «PRIX Europa» – найбуйнейшая журналісцкая імпрэза ў Еўропе, якая яднае анлайн-выданні, тэлевізію і радыё.

16.10.2021

Главред «Комсомолки» рассказал, как Геннадия Можейко вывезли из Москвы

Главный редактор «Комсомольской правды» Владимир Сунгоркин в разговоре с Тиной Канделаки в эфире программы «Специальный гость» на RTVI рассказал, как журналист Геннадий Можейко пытался улететь в Варшаву из аэропорта Шереметьево и о том, кто «помог» ему улететь в Минск.

15.10.2021

Журналісту Дзянісу Івашыну зноў прызначылі пакаранне карцарам. 217 за кратамі

Журналісту і палітвязню Дзянісу Івашыну прызначылі чарговае пакаранне карцарам. Гэтым разам яго збіраюцца змясціць туды ўжо на 6 содняў, паведамляе тэлеграм-канал Івашына.

15.10.2021

Мінскі гарадскі суд пакінуў журналіста «Камсамольскай праўды» пад вартай

Журналіста «Камсамольскай праўды» Генадзя Мажэйку ў суд не прывезлі. Працэс быў закрыты.

15.10.2021

Ці надышоў час недзяржаўным СМІ браць на ўзбраенне метады дзяржпрапаганды?

Падобна да таго, што аказалася фэйкам гучная заява праўладных прапагандыстаў пра тое, што за падпіску на тг-каналы, абвешчаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі, беларусаў будзе чакаць крымінальная адказнасць. Ці можна чалавека, які проста цікавіцца навінамі з тэлеграма і нават нічога не распаўсюджвае, затрымаць “па законе”?