Архіў

03.11.2021

Адвокаты Анджея Почобута и Эдуарда Бабарико получили «черную метку» Минюста

Александр Бирилов, который защищает известного политзаключенного журналиста, официально уведомлен, что его квалификация «не полностью соответствует требованиям законодательства».

03.11.2021

МУС прызнаў «Белсат» экстрэмісцкім фармаваннем. Акалічнасці

Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем і забароненая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзян, аб'яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў «Белсат», гаворыцца ў паведамленні ведамства.

02.11.2021

У Беларусі заблакаваны доступ да рэгіянальных сайтаў

У Беларусі заблакаваны доступ да сайтаў "Народныя навіны Віцебска" і "Флагшток".

02.11.2021

Электронны бюлетэнь "СМІ ў Беларусі", №2 (64), 2021. Пераслед журналістаў

За год, які мінуў пасля прэзідэнцкіх выбараў, становішча ў беларускім медыясектары значна пагоршылася. Медыі і журналісты сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай хваляй рэпрэсіяў.

02.11.2021

Праваабаронца з Віцебска дабіваецца ў судзе, каб матэрыялы Азаронка прызналі экстрэмісцкімі

1 лістапада Віцебскі абласны суд разглядзеў прыватную скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на рашэнне суду Першамайскага раёну гораду, куды ён раней звяртаўся з заявай, у якой прасіў прызнаць інфармацыйныя матэрыялы журналіста Рыгора Азаронка экстрэмісцкімі. Суд Першамайскага раёну Віцебску адмовіў яму ў завядзенні грамадзянскай справы. Суддзя абласнога суду Святлана Волкава таксама не падтрымала ягоную скаргу, піша «Віцебская вясна».

01.11.2021

Крычаўскага журналіста пакаралі штрафам за падабайкі пад “экстрэмісцкімі” матэрыяламі

Суд Крычаўскага раёна 1 лістапада пакараў мясцовага журналіста Сяргея Няроўнага адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Суддзя Алена Азаранка палічыла, што сваімі падабайкамі, пастаўленымі ў мінулым годзе ў сацыяльнай сетцы Facebook, журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».

Путь к несвободе. Новая онлайн-встреча Интеллектуального клуба Светланы Алексиевич, 8 ноября 01.11.2021

Путь к несвободе. Новая онлайн-встреча Интеллектуального клуба Светланы Алексиевич, 8 ноября

8 ноября в 19:00 (по Минску) состоится новая онлайн-встреча Интеллектуального клуба «Светлана Алексиевич приглашает». Тема встречи: «Путь к несвободе».

01.11.2021

«Мяне проста замкнулі з помсты за прафесійную дзейнасць». Галоўрэд «Нашай Нівы» даў інтэрв'ю Бі-бі-сі з СІЗА

Галоўны рэдактар беларускага незалежнага выдання "Наша Ніва" Ягор Марціновіч з ліпеня 2021 года знаходзіцца пад вартай. Фармальна, паводле абвінавачання ў эканамічным злачынстве, але ўлады ўжо двойчы блакіравалі сайт газеты, а яе журналісты пакінулі Беларусь. Руская служба Бі-бі-сі праз ланцужок пасярэднікаў змагла задаць Марціновічу пытанні і атрымаць адказы на іх.

01.11.2021

БАЖ праводзіць глабальнае апытанне калег. Нам важна ведаць вашыя патрэбы

Для нас важна ведаць, якія праблемы найбольш важнымі для сябе лічаць сёння калегі, якія застаюцца ў Беларусі. І тыя, хто вымушаны быў пакінуць краіну.

30.10.2021

Журналіст Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі

Гэта вынікае з адказу Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, які атрымала жонка журналіста Вольга Івашына. Пакаранне па арт. 356 КК РБ прадугледжваецца ў выглядзе  пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў. Па гэтым жа артыкуле абвінавачваецца медыяменеджар і журналіст Андрэй Аляксандраў.