НЕ - ВАЙНЕ!

Архіў

Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў 29.04.2022

Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавацілі яшчэ і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў

Беларуская журналістка Ірына Слаўнікава паўгода знаходзіцца ў турэмным зняволенні. Былая супрацоўніца «Белсату», а цяпер штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP) з’яўляецца палітвязнем і неўзабаве паўстане перад судом. Яе абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша «Белсат».

28.04.2022

Прэмія «Свабода прэсы 2022» шведскіх «Рэпарцёраў без межаў» таксама прысуджана БАЖу

Прэмія шведскай філіі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» «Свабода прэсы 2022» прысуджаецца Беларускай асацыяцыі журналістаў. Прэмія будзе ўручаная ў сувязі з Міжнародным днём свабоды прэсы 3 траўня.

28.04.2022

Францыя заклікае Беларусь вызваліць Аксану Колб ды іншых пазбаўленых волі журналістаў

Французскае міністэрства Еўропы і замежных спраў выступіла з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады вызваліць галоўную рэдактарку «Новага Часу», а таксама ўсіх зняволеных беларускіх медыйшчыкаў.

28.04.2022

Аршанскага праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака падазраюць у абразе Лукашэнкі

Праваабаронца і журналіст з Воршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі.

28.04.2022

У сваякоў зьняволеных журналістаў бяруць падпіскі аб невыдаваньні. Што новага ў палітвязьняў

У сваякоў журналістаў і рэдактараў, якія знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага, бяруць падпіскі аб невыдаваньні. І людзі, якія раней расказвалі журналістам, што пішуць іхныя дзеці, у якіх умовах утрымліваюцца, цяпер асьцерагаюцца дзяліцца навінамі, бо зьвязаныя гэтымі падпіскамі. Свабода ведае прынамсі чатыры такія выпадкі сярод родных зьняволеных журналістаў. Галоўная рэдактарка папулярнага парталу Марына Золатава на Валадарцы чытае «Гары Потэра». Фрылансэр Свабоды Андрэй Кузьнечык чакае суду, Алег Грузьдзіловіч — разгляду апэляцыі на прысуд у Менскім гарадзкім судзе.

28.04.2022

У Мінску затрымалі дачку пісьменніка Міхася Скоблы

Гэта адбылося ў аўторак. 26-гадовая Сафія Скобла цяпер знаходзіцца на Акрэсціна.

28.04.2022

Смалявіцкі раённы суд загадаў абвергнуць фразы з інтэрв'ю Цімы Беларускіх Юрыю Дудзю. А таксама выдаліць ролік

Былыя прадзюсары спевака пакрыўдзіліся на словы Цімы Беларускіх і вырашылі падаць у суд.

28.04.2022

“Мы не думалі, што скачок у 37-ы год будзе імгненным”. Размова з мужам журналісткі Кацярыны Андрэевай, якую чакае суд “за здраду дзяржаве”

Журналістцы “Белсата” Кацярыне Андрэевай заставалася сядзець крыху менш за год, калі родныя і калегі даведаліся, што супраць яе пачалі новую крымінальную справу. Гэтым разам — па артыкуле “Здрада дзяржаве”. Пра тое, як цяпер справы ў Каці і дзе знайсці сілы і сэнс жыцця, калі каханая за кратамі, мы пагутарылі з яе мужам, журналістам Ігарам Ільяшом.

28.04.2022

Нарвежскі ўладальнік «Куфара» сыходзіць з Беларусі. Пляцоўку перадаюць мясцовай камандзе

Міжнародная кампанія Adevinta, якая спецыялізуецца на анлайн-аб'явах, абвясціла аб сваім сыходзе з беларускага рынку. Сваю пляцоўку па размяшчэнні аб'яў у Беларусі «Куфар» кампанія перадае існуючай мясцовай камандзе, паведамляе reform.by.

28.04.2022

З журналісткі «Нашай Нівы» Наталлі Лубнеўскай хочуць спагнаць грошы за бальнічны, які яна правяла пасля таго, як сілавік стрэліў ёй у нагу.

У 2020 годзе Наталля месяц правяла ў больніцы, бо на адной з акцый пратэсту, дзе яна працавала як журналіст, сілавік стрэліў ёй у нагу. У такіх выпадках бальнічны павінен аплочваць Белдзяржстрах, бо гэта няшчасны выпадак на працы.